7 траўня 2024, aўторак, 23:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЕЗ могуць увесці новыя санкцыі супраць РФ ужо ў панядзелак

5
У ЕЗ могуць увесці новыя санкцыі супраць РФ ужо ў панядзелак

Санкцыі хочуць увесці праз атручванне Сяргея Скрыпаля.

Краіны-сябры Еўразвязу ўжо ў панядзелак могуць на нацыянальным узроўні ўвесці супраць Расеі санкцыйныя захады праз атручванне былога расейскага разведчыка Сяргея Скрыпаля ў Брытаніі. Пра гэта сёння ў Брусэлі паводле вынікаў саміту ЕЗ заявіў прэзідэнт Еўрапейскай рады Дональд Туск, паведамляе «Укринформ».

«Як па мне, то яшчэ рана казаць, што можа быць зроблена. Магчыма, каб ажыццявіць наступны крок, мы павінны дачакацца вынікаў расследавання», - сказаў Туск у адказ на пытанне пра магчымасць прымянення новых санкцый ЕЗ супраць Расеі.

З ягоных слоў, лідарам краін-сябраў ЕЗ было складана ўзгадніць сумесныя дзеянні супраць РФ.

Пры гэтым Туск выказаў здагадку, што краіны-сябры ўжо ў панядзелак ужывуць у дачыненні да Расеі санкцыйныя захады на нацыянальным узроўні.

Раней Брытанія абвінаваціла Расею ў датычнасці да атручвання нервова-паралітычным рэчывам Навічок былога расейскага разведчыка Сяргея Скрыпаля ў Солсберы 4 сакавіка. Крэмль зняпраўдзіў абвінавачванні. У якасці рэакцыі на інцыдэнт Лондан выслаў з краіны 23 расейскіх дыпламатаў, Масква ў адказ зрабіла тое ж самае.

Сёння лідары еўрапейскіх краін падчас перамоў на саміце ў Брусэлі прынялі пастанову адклікаць з Расеі амбасадара эканамічнага блока Маркуса Эдэрэра.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках