8 траўня 2024, Серада, 0:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дар'я Домрачава: З апошніх сіл змагаемся, спрабуем парадаваць заўзятараў

12
Дар'я Домрачава: З апошніх сіл змагаемся, спрабуем парадаваць заўзятараў
Дар'я Домрачава
ФОТА: ALEXANDER HASSENSTEIN/BONGARTS/GETTY IMAGES

Беларуская біятланістка пракаментавала сваю перамогу ў спрынце на этапе Кубка свету ў Цюмені.

«Усе сілы стараюся пакідаць на гонкі, не расплёскваць іх на іншыя рэчы, на абдумванне балаў і нешта падобнае. Выкладаюся па максімуму, была вельмі няпростая гонка. Было няпроста, асабліва ў снежных умовах, траса досыць цяжкая. З апошніх сіл змагаемся, спрабуем парадаваць заўзятараў. Нам гэта ўдалося, вялікі ім дзякуй за падтрымку.

На апошнім коле было вельмі-вельмі цяжка, старалася зрабіць усё, што магу. Кайса ніколі не кідае барацьбу да апошніх метраў. Разумела, што на фінішнай прамой важна паштурхацца і перасекчы рысу энэргічна», - распавяла Домрачава ў эфіры «Матч ТВ».

У агульным заліку Кубка свету ў барацьбе ў Анастасіі Кузьміной першае месца і 756 балаў. Другая пазіцыя ў Кайсы Мякярайнен - 740 балаў. Трэцяя пазіцыя ў Дар'і Домрачавай - 701 бал, паведамляе «Трибуна».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках