8 траўня 2024, Серада, 0:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Польшчы: Варшава гатовая пайсці на кампраміс у спрэчцы з Еўракамісіяй

Кіраўнік МЗС Польшчы: Варшава гатовая пайсці на кампраміс у спрэчцы з Еўракамісіяй

Дэпутаты ад партыі «Права і справядлівасць» прапанавалі ўнесці змены ў законы, што рэфармуе судовую сістэму.

Міністр замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч заявіў, што Варшава імкнецца дасягнуць кампрамісу ў спрэчцы з Еўракамісіяй з нагоды рэформы польскай сістэмы правасуддзя. Ён падкрэсліў, што спадзяецца на спыненне працэдуры Еўракамісіі, якая прадугледжвае санкцыі супраць Польшчы, паведамляе «Радыё Польшча».

Са слоў міністра, 22 сакавіка дэпутаты ад партыі «Права і справядлівасць» прапанавалі ўнесці змены ў законы, якія рэфармуюць судовую сістэму. Ён падкрэсліў, што гэтыя змены адпавядаюць чаканням еўрапейскага органа:

«Еўракамісія хоча, каб былі апублікаваныя пэўныя судовыя вердыкты і ўведзены пэўныя змены. Парламент пайшоў насустрач і прапанаваў унесці гэтыя змены. Гэтыя вердыкты будуць апублікаваныя. Яны датычаць законаў, якія ўжо не дзейнічаюць, таму яны не будуць мець ніякай сілы. Аднак, гэты жэст паказвае, што, хоць мы лічым гэтыя вердыкты незаконнымі, мы гатовыя іх апублікаваць».

Адзначым, што 22 сакавіка ў Сейм Польшчы паступіў дэпутацкі законапраект, які прапануе змены ў законе аб судах агульнай юрысдыкцыі і ў законе аб Вярхоўным судзе. Таксама дэпутаты прапанавалі ўнесці змены ў закон аб будове і працэдурах Канстытуцыйнага суда, што дазволіць апублікаваць у «Весніку законаў» тры вердыкты Канстытуцыйнага суда 2016 года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках