11 траўня 2024, Субота, 5:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея ўзбройвае баевікоў «Талібану»

4
Расея ўзбройвае баевікоў «Талібану»

Пра гэта заявіў галоўнакамандуючы войскамі ЗША ў Афганістане.

Расея ўзбройвае баевікоў афганскага экстрэмісцкага руху «Талібан». Пра гэта ў інтэрв'ю ВВС паведаміў галоўнакамандуючы войскамі ЗША ў Афганістане Джон Нікалсан.

Са слоў генерала, ён сам быў сведкам дзеянняў Расеі па дэстабілізацыі ў Афганістане і запэўнівае, што зброя трапляе ў краіну праз мяжу з Таджыкістанам.

«Мы ведаем гісторыі, расказаныя талібамі СМІ, пра фінансавую падтрымку, якую падае праціўнік. Афганскія лідары прама ў гэты штаб прыносілі зброю, перадавалі яе нам і казалі: «Гэта расейцы перадалі «Талібану», - заявіў Нікалсан.

Ён перакананы, што супрацоўніцтва Расеі і «Талібану» пачалося нядаўна. Расея праводзіла маштабныя вучэнні на афганскай мяжы сумесна з Таджыкістанам.

«Гэта былі антытэрарыстычныя вучэнні, але мы ведаем, як працуюць расейцы: яны транспартуюць вялікую колькасць абсталявання, і частку яго пакідаюць на месцы», - падкрэсліў вайсковец ЗША.

Паводле звестак крыніц у Афганістане, расейская зброю, імаверна, выкарыстоўвалася супраць афганскага войска і інструктараў NATO, якія суправаджаюць салдат пры выкананні некаторых баявых заданняў.

«Актыўнасць стала больш інтэнсіўнай за апошнія 18-24 месяцы. Раней мы не назіралі такой дзейнасці Расеі па дэстабілізацыі. Па часе гэта супадае з ростам інтэнсіўнасці сірыйскага канфлікту», - падкрэсліў Нікалсан.

У 2001 годзе ЗША разам з хаўруснікамі пачалі ў Афганістане аперацыю супраць радыкальнага ісламісцкага руху «Талібан», падставай для якой паслужылі тэрарыстычныя атакі ў Амерыцы 11 верасня. У канцы 2014 года з Афганістана вывелі большасць замежных войскаў. У сувязі з гэтым баевікі «Талібану» істотна актывізавалі атакі.

У лютым 2017 года Нікалсан абвінаваціў Расею, Пакістан і Іран у падтрымцы талібаў і павелічэнні свайго ўмяшання ў вайсковыя дзеянні ў Афганістане, што, на яго думку, значна ўскладняе задачу для ЗША і ўладаў Кабула ў барацьбе з тэрарызмам. На прэс-канферэнцыі 24 красавіка ў Кабуле Нікалсан не стаў адмаўляць факты паставак расейскай зброі талібам.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках