4 снежня 2024, Серада, 22:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяць небанальных фактаў пра БНР

Пяць небанальных фактаў пра БНР

Цікавыя лічбы і факты, якія вы маглі не ведаць.

Myfin.by падрыхтаваў невялікі «топ» небанальных лічбаў і фактаў пра БНР.

Факт №1. 4 мільёны карбованцаў як аснова бюджэту

Для стварэння дзяржаўнасці, функцыянавання дзяржапарату неабходны пэўны ўзровень самасвядомасці народа, гістарычныя перадумовы і іншыя ўмовы, прапісаныя ў падручніках гісторыі. Тым не менш вельмі важным застаецца фінансавы фактар.

Вядома, што першы час Рада і Народны Сакратарыят БНР існавалі на грошы са скарбонкі, якую менскія чыгуначнікі не дазволілі бальшавікам вывезці падчас адступлення. Аднак пазней нямецкія ўлады канфіскавалі гэтыя сродкі.

У лютым 1919 года ўрад БНР, які знаходзіўся ў той час у Гародні, атрымаў ад урада Украінскай Народнай Рэспублікі крэдыт - 4 мільёнаў карбованцаў (валюта Украінскай дзяржавы і Украінскай Народнай Рэспублікі ў 1918 - 1920 гадах). Гэтыя грошы пайшлі на стварэнне дыпламатычных місіяў БНР у іншых дзяржавах, паездкі прадстаўнікоў БНР на міжнародныя канферэнцыі, выданне прэсы, дапамогу школам, прытулкам.

Большую частку бюджэту перавялі ў банкі. Гэтага рабіць не варта было, бона просьбу савецкай Расеі значная частка ўкраінскага крэдыту для БНР была замарожаная нямецкім банкам. Маладой рэспубліцы стала проста немагчыма падтрымліваць сваё існаванне.

Факт №2. Межы БНР не супадалі з сучаснымі

Яны ўключалі часткі тэрыторый суседніх дзяржаў.

Трэцяя ўстаўная грамата Рады БНР так апісвала тэрытарыяльныя межы новаабвешчанай дзяржавы. Цытата непасрэдна са згаданага дакумента, арфаграфія і пунктуацыя захаваныя:

«Беларуская Народная Рэспубліка павінна абняць усе землі, дзе жыве і мае лічбенную перавагу беларускі народ, а ласьне: Магілеўшчыну, беларускія часьці Меншчыны, Гродзеншчыны (з Гроднай, беластокам і інш.), Віленшчыны. Віцебшчыны, смаленшчыны, Чарнігаўшчыны і сумежныя часьці суседніх губерняў, заселеныя беларусамі».

Палітычныя дзеячы БНР разумелі важнасць прэзентацыі дзяржавы сусветнай супольнасці, імкнуліся па магчымасці ўдзельнічаць у міжнародных канферэнцыях, дыпламатычных сустрэчах. Каб знаёміць замежных палітыкаў з Беларуссю і яе межамі, у 1918 годзе была выдадзеная карта БНР.

Факт № 3. Без валюты

У Беларускай Народнай Рэспублікі не было сваёй валюты. На тэрыторыі хадзілі царскія рублі, «керанкі», нямецкія і польскія грошы.

Источник: myfin.by

У гістарычных крыніцах сустракаецца згадка пра так званым, «рубель БНР». Тут маецца на ўвазе «кароткатэрміновая бона на суму 1 рубель», якую выпусціла Слуцкае павятовае земства ў 1918 годзе.

Факт №4. Пашпарт БНР як рэальны дакумент

Агульнаграмадзянскі пашпарт Беларускай Народнай Рэспублікі быў надрукаваны ў 1918 годзе ў славянскай друкарні Язэпа Галеўскага ў Бэрліне. Дакумент складаўся з 12 старонак, на яго вокладцы размяшчаўся герб "Пагоня". У пашпарце пазначаліся месца і дата нараджэння, грамадзянства, асаблівыя прыкметы (рост, колер вачэй і валасоў), род заняткаў. Дакумент можна было выкарыстоўваць для паездак за мяжу. Афіцыйныя ўрадавыя асобы БНР мелі дыпламатычныя пашпарты.

Источник: myfin.by

Факт №5. 11 тысяч добраахвотнікаў

Войска ў маладой рэспублікі не было, але ўрад БНР рабіў спробы яго стварыць. Аднак як падлічыў гісторык Алег Латышонак, аўтар кнігі «Жаўнеры БНР», у беларускіх вайсковых аддзелах цягам 1917-1923 гадоў служыла блізу 11 тысяч чалавек, пераважна дабраахвотнікаў.

Беларускія часткі пачалі стварацца ў складзе расейскага войска ўвосень у 1917 годзе. У лютым 1918-га, калі ўладу ў Менску ўзяў у свае рукі выканкам Усебеларускага з'езда, быў створаны 1-шы Менскі беларускі полк, які праіснаваў да прыходу нямецкіх войскаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках