22 верасня 2019, Нядзеля, 10:03
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Затрыманая грамадская актывістка Вольга Нікалайчык

1
Затрыманая грамадская актывістка Вольга Нікалайчык

Грамадскую актывістку затрымалі на пад'ездзе да плошчы Якуба Коласа.

Затрыманая грамадская актывістка і рэжысёрка Вольга Нікалайчык. Пра гэта паведамляе ў сваім «Фэйсбуку» грамадская актывістка Святлана Каваленка. Вользе Нікалайчык удалося пакінуць свой дом і даехаць на таксоўцы да плошчы Якуба Коласа, але яе затрымалі, калі яна выходзіла з таксоўкі.

Ва ўсёй краіне праходзяць прэвентыўныя затрыманні. Арыштаваныя дзясяткі актывістаў.

Нагадаем, што рэжым Лукашэнкі правёў прэвентыўныя арышты ўдзельнікаў святкавання 100-годдзя БНР.

23 сакавіка гэтага года Маскоўскі суд Менска прысудзіў да 10 дзён арышту каардынатара «Еўрапейскай Беларусі» Яўгена Афнагеля.

21 сакавіка затрыманыя таксама сябры аргкамітэту акцыі Уладзімір Някляеў, Вячаслаў Сіўчык і Максім Вінярскі. Максіма Вінярскага асудзілі 21 сакавіка на 10 дзён за акцыю салідарнасці з сайтам «Хартыя-97», заблакаваным у Беларусі.

Уладзімір Някляеў асуджаны на 10 дзён, выйдзе на волю толькі 31 сакавіка. Сіўчык таксама знаходзіцца ў ізалятары на вуліцы Акрэсціна. Таксама на 10 дзён асуджаны актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Леанід Кулакоў за правядзенне 13 сакавіка акцыі ў падтрымку «Хартыі-97».

Сёння раніцай у Мар'інай Горцы быў затрыманы паэт і грамадскі актывіст Славамір Адамовіч.