25 красавiка 2024, Чацвер, 3:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалая Статкевіча арыштавалі на 10 дзён

19
Мікалая Статкевіча арыштавалі на 10 дзён
Мікалай Статкевіч

Лідар БНК знаходзіцца на Акрэсціна.

Пра гэта сайту Charter97.org заявіла жонка лідара Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Марына Адамовіч.

Апазіцыйнага палітыка затрымалі каля яго дома, калі ён спрабаваў трапіць на Марш на Якуба Коласа.

Мікалай Статкевіч быў дастаўлены ў Ленінскі РАУС горада Менска, а затым у турму на Акрэсціна.

Як сайту Charter97.org распавяла Марына Адамовіч:

- На працягу тыдня наш дом быў вельмі шчыльна абкладзены з усіх бакоў. Сінія мікрааўтобусы дзяжурылі даслоўна кругласутачна. Я не перабольшваю.

Увесь час у нас была заблакаваная сувязь. Калі летась заблакавалі мяне і сына, то сёлета ўсе суседзі і нават знаёмыя, якія жывуць далёка ад нас адзначылі, што на працягу трох гадзін у іх адсутнічала сувязь.

Сёння раніцай суседзі паведамілі мне, што ўсе ўезды ў наш пасёлак перакрытыя ДАІ. Думаю, што такім спосабам міліцыя хацела прадухіліць прыезд да нас журналістаў, што ў выніку ў іх і атрымалася. Да нас не даехалі аператар і журналіст «Белсата», якіх затрымалі нібыта для праверкі дакументаў.

Ля нашай брамы паставілі міліцэйскую машыну. Яшчэ ў некалькіх месцах паставілі знакамітыя сінія мікрааўтобусы. Трэба адзначыць, што матэрыяльнае становішча міліцыі вельмі істотна палепшылася. Калі раней у іх былі «Фольксвагены», то цяпер - «Мэрсэдэсы».

Увогуле на відавоку, не глушачы рухавікоў, міліцэйскія машыны стаялі проста насупраць уваходу ў наш дом. Нейкім чынам да нас прабілася здымачная група «Еўраньюс» і на вачах у яе, як толькі Мікалай паспрабаваў выйсці з хаты, яго затрымалі. Я таксама села ў міліцэйскую машыну.

Нас завезлі ў Ленінскі РАУС, дзе з Мікалаем правялі «прафілактычную гутарку», папярэдзіўшы яго чарговым разам, што да яго можа быць ужыты прэвентыўны дагляд. Пасля нас пасадзілі ў машыну і завезлі на Акрэсціна.

Мы дамагаліся, каб нам сказалі, у чым Мікалая вінавацяць. На Акрэсціна паведамілі, што муж быў асуджаны на 10 дзён яшчэ ў канцы кастрычніка.

Мне давялося нагадаць ім нормы адміністрацыйна-працэсуальнага кодэкса. Згодна з ім, адміністрацыйнае пакараннем можа быць рэалізавана на працягу двух месяцаў. Увогуле, мы не аднойчы сказалі, што міліцыянты парушаюць заканадаўства, парадак выканання адміністрацыйных пакаранняў, але такія «дробязі», як закон там нікога не хвалююць. Пасля мяне адпусцілі, а Мікалая забралі.

Нагадаем, што 25 сакавіка, у Дзень Волі, прайшлі масавыя арышты людзей на плошчы Якуба Коласа, якія збіраліся ўзяць удзел у «Маршы годнасці і свабоды», і арышты ва ўсёй краіне, калі актывісты ехалі на мерапрыемства ў Менск.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках