4 траўня 2024, Субота, 9:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ВВС: На 100-я ўгодкі БНР прайшлі масавыя арышты ў Менску

6
ВВС: На 100-я ўгодкі БНР прайшлі масавыя арышты ў Менску
ФОТА: AFP

Сусветныя СМІ адрэагавалі на брутальныя затрыманні ў Дзень Волі.

У Беларусі затрымалі больш за 100 грамадзян, якія планавалі ўзяць удзел у несанкцыянаваным маршы з нагоды 100-годдзя з абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Пра гэта паведамляюць апазіцыйныя беларускія інтэрнэт-выданні, паведамляе ВВС.

Дакладная колькасць затрыманых невядомая.

Як паведаміла ў сетцы Facebook адна з апазіцыйных актывістак Алёна Тоўстая, большасць затрыманых трымаюць у двары аднаго з раённых аддзелаў.

Акрамя таго, раніцай арыштавалі на 10 дзён беларускага апазіцыянера Мікалая Статкевіча. Статкевіч таксама планаваў узяць удзел у акцыі «Дню волі» ў цэнтры Менска і толькі што выйшаў з дома, як быў затрыманы паводле абвінавачвання за ўдзел у незаконнай акцыі восенню мінулага года. Праваабаронцы паведамілі, што напярэдадні таксама праходзілі арышты іншых палітычных актывістаў у розных рэгіёнах Беларусі.

Што азначае дата 25 сакавіка?

ФОТА: AFP

9 сакавіка 1918 была абвешчаная Беларуская Народная Рэспубліка, а крыху пазней 25 сакавіка і яе незалежнасць.

10 снежня Чырвоная армія заняла Менск, а да сярэдзіны лютага 1919 па ўсёй тэрыторыі Беларусі зноў усталявалася ўлада бальшавікоў.

Але абвяшчэнне БНР стварыла гістарычны прэцэдэнт і паслужыла асновай для стварэння незалежнай беларускай дзяржавы ў 1991 годзе.

Святкаванне 25 сакавіка, таксама вядомае як «Дзень Волі», аднавілася ў 1989 годзе, але не стала дзяржаўным святам.

Замест гэтага ўлады абралі для афіцыйнага дня незалежнасці 3 ліпеня - дату вызвалення Менска ад нямецкіх войскаў у 1944 годзе.

У Беларусі святкавання 25 сакавіка звычайна праводзіцца ў форме пратэстных акцый і часта заканчваюцца вулічнымі сутыкненнямі і арыштамі.

ФОТА: AFP

У 1996 годзе ў «Дзень Волі» на вуліцы Менска выйшлі блізу 30000 чалавек.

У 2000 годзе ўлады выкарыстоўвалі супраць мірнай дэманстрацыі вайсковую тэхніку і падраздзяленні АМАП.

Стагоддзе БНР

ФОТА: AFP

У адрозненне ад звычайнага сцэнару, сёлета ўлады пайшлі на некаторыя саступкі.

25 сакавіка дазволілі мітынг і канцэрт у цэнтры Менска каля Опернага тэатра.

Больш за тое, дазволілі выкарыстоўваць незарэгістраваныя нацыянальныя бел-чырвона-белыя сцягі і герб «Пагоня» з выявай рыцара, які часта выкарыстоўваюць беларускія апазіцыянеры.

Напярэдадні ў некалькіх месцах адкрылі памятныя дошкі, прысвечаныя 100-годдзю БНР.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках