8 траўня 2024, Серада, 5:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывіста аштрафавалі за банер у падтрымку «Хартыі-97»

2
Актывіста аштрафавалі за банер у падтрымку «Хартыі-97»

Суд Першамайскага раёна Менска вынес пастанову без апытання сведак.

Актывіст Раман Галавашка быў аштрафаваны завочна судом Першамайскага раёна Менска на 20 базавых адзінак за вывешванне банэра «Свабоду «Хартыі-97», паведамляе «Радыё Свабода».

Суддзя Юрый Гарбатоўскі прызнаў «віну» актывіста на падставе скрыншоту з заблакаванага ў Беларусі сайта «Хартыі-97», сведак не апытвалі, пасяджэнне суда заняло 15 хвілін.

Раней за вывешванне гэтага банэру быў асуджаны на 10 дзён арышту актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Леанід Кулакоў, які выйшаў на волю ўвечары 25 сакавіка.

Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Міністэрства інфармацыі ўзначальвае Аляксандр Карлюкевіч.

Абысці блакаванне можна і вось інструкцыі:

- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»

- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»

- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS

- Памяняйце DNS на сваім кампутары і чытайце Хартыю

- Чытайце «Хартыю-97» у сацыяльных сетках

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках