10 траўня 2024, Пятніца, 23:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Грэцыі праходзіць страйк таксістаў і чыгуначнікаў

У Грэцыі праходзіць страйк таксістаў і чыгуначнікаў

У сувязі са страйкам былі спыненыя ўсе міжгароднія цягнікі.

Рух усіх грэцкіх цягнікоў быў прыпынены ў сувязі з 24-гадзінны страйкам чыгуначнікаў, якія пратэстуюць супраць прыватызацыі кампаніі, што займаецца тэхнічным абслугоўваннем, і праз недахоп персаналу.

Пра гэта паведамляе «Европейская правда» cа спасылкай на The Associated Press.

У сувязі са страйкам былі спыненыя ўсе міжгароднія цягнікі ў аўторак, 6 сакавіка. Як вядома, у рамках міжнароднай дапамогі Грэцыя абавязалася ажыццявіць амбіцыйную праграму прыватызацыі.

Асобна на 9-гадзінны страйк выйшлі таксісты, пратэстуючы супраць сэрвісу Uber, які, як яны сцвярджаюць, быў негалосна падтрыманы крэдыторамі Грэцыі.

Магутны прафзвяз таксістаў SATA заявіў, што крэдыторы не дазваляюць міністрам развязаць пытанне сэрвісу Uber, які, на іх думку, незаконна адбірае працу ў ліцэнзаваных прафесіяналаў.

Пакет захадаў жорсткай эканоміі ўключае патрабаванні міжнародных крэдытораў Грэцыі для паскарэння аўкцыёнаў продажу маёмасці збанкрутавалых уладальнікаў і змены ў працоўнае заканадаўства, што ўскладніць прафзвязам абвяшчэнне страйкаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках