11 траўня 2024, Субота, 6:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Школьнікі з ЗША падрыхтавалі паштоўкі для беларускіх алімпійцаў

9
Школьнікі з ЗША падрыхтавалі паштоўкі для беларускіх алімпійцаў
Фота: ТАСС

Навучэнцы пятага класа самі падрыхтавалі паштоўкі для беларускіх алімпійцаў і пажадалі нашым спартоўцам поспехаў.

На адрас Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі паступіў ліст з пажаданнямі беларускім спартоўцам ад вучняў школы горада Эдгар, штат Вісконсін (ЗША), паведамляе афіцыйны сайт НАК, піша tut.by.

- Перад кожнай Алімпіядай усе школы ў штаце выбіраюць краіны, за якія яны заўзеюць падчас Гульняў. Наш клас абраў 3 краіны, сярод якіх былі Беларусь, Польшча і Швайцарыя. Кожную раніцу мы з вучнямі абмяркоўваем цікавыя факты аб гэтых краінах. Гэта геаграфічнае становішча, выбітныя асобы краіны, моўныя асаблівасці, нацыянальная кухня і многае іншае. Нам сапраўды падабаецца вывучаць вашую краіну, - піша настаўнік школы Колін Хансон.

Навучэнцы пятага класа самі падрыхтавалі паштоўкі для беларускіх алімпійцаў і пажадалі нашым спартоўцам поспеху.

Адная з вучаніц напісала віншаванне на ангельскай і беларускай мовах:

НАК Беларусі падзякаваў амерыканскім дзецям за шчырыя і душэўныя словы на адрас беларускіх алімпійцаў і пажадаў школьнікам поспехаў у вучобе і яркіх дасягненняў у спорце.

На Алімпіядзе-2018 у Пхенчхане беларускія спартоўцы здабылі тры медалі. Золата ў актыве фрыстайлісткі Ганны Гуськовай і біятлоннай эстафетнай чацвёркі (Дар'я Домрачава, Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Дынара Алімбекава). Сярэбраную ўзнагароду ў мас-старце здабыла Дар'я Домрачава.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках