11 траўня 2024, Субота, 4:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Матчы з удзелам Азаранкі і Сасновіч пакажуць у жывым эфіры

Матчы з удзелам Азаранкі і Сасновіч пакажуць у жывым эфіры
АЛЯКСАНДРА САСНОВІЧ

Беларускія тэнісісты згуляюць на турніры катэгорыі «Прэм'ер» у Індыян-Уэлсе.

Тэлеканал «Беларусь 5» пакажа ў жывым эфіры тэнісныя матчы з удзелам Вікторыі Азаранкі і Аляксандры Сасновіч на турніры катэгорыі «Прэм'ер» у Індыян-Уэлсе, паведамляе «Еўрарадыё».

Аляксандра Сасновіч згуляе супраць полькі Магды Лінет - пачатак гульні 8 сакавіка а 23.00. У сувязі з гэтым матч 1/8 фіналу Лігі Еўропы «Лацыё» - «Дынама-Кіеў» пакажуць у жывым эфіры, але на галоўнай старонцы сайта Белтэлерадыёкампаніі.

Вікторыя Азаранка будзе гуляць 9 сакавіка, прыкладны пачатак трансляцыі матчу на «Беларусь 5» - 7.20. Беларуска пазмагаецца з брытанкай Хізэр Уотсан.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках