8 траўня 2024, Серада, 4:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: У Гомелі кандуктарка аўтобуса адабрала ў школьніцы даведку і давяла да слёз

21
Відэафакт: У Гомелі кандуктарка аўтобуса адабрала ў школьніцы даведку і давяла да слёз

Ці мае права кандуктар грамадскага транспарту адбіраць дакументы на падставе уласных падазрэнняў?

Апісанне вельмі неадназначнага выпадку з'явілася ў супольнасці «Гэта Гомель, дзетка!» Сюжэт суправаджаецца відэазапісам часткі інцыдэнту, пішуць «Сильные ности».

Як паведаміў карыстальнік Андрэй Ляхновіч, кандуктарка гарадскога маршруту №34 Белая Алена запатрабавала ў школьніцы аплату за праезд. Тая падала ёй даведку. Аднак супрацоўніцу аўтапарка дакумент не задаволіў. На падставе ўласных абстрактных думак жанчына прыйшла да высновы, што дакумент несапраўдны. На яе думку ён, па-першае, пратэрмінаваны (у даведцы год пазначаны не то як «2016», не тое як «2018» - зразумець цяжка). А, па-другое, наогул, на фота - дзяўчынка з коскамі, а напраўду- з распушчанымі валасамі.

Інцыдэнт на гэтым мог і скончыцца, бо падазраваная школьніца адразу і безумоўна аплаціла праезд. Аднак кандуктарцы гэтага здалося мала і яна надумала самастойна канфіскаваць у дзяўчынкі дакумент, грунтуючыся толькі на ўласным падазрэнні, і з крыкамі адабрала ў яе даведку.

Сварка перарасла ў сапраўдны скандал. Як паведаміў сведка, школьніца не змагла стрымацца і расплакалася. За яе сталі заступацца пасажыры. У выніку кандуктарка вырвала з даведкі фота дзяўчынкі і аддала ёй.

У сацсетках паводзіны гэтай супрацоўніцы выклікалі вельмі жорсткую рэакцыю з боку гамельчукоў. Факт трапіў на відэазапіс, і што сапраўды не выклікае ніякіх сумневаў, гэта тое, што дарослы чалавек на працы не мае права так паводзіць сябе з дзіцем, нават калі ён і мае рацыю.

Разам з тым, адкрытым застаецца пытанне і пра тое, ці мае рацыю кандуктарка, бо, відавочна, ейныя вочы і светаадчуванні - недастатковыя інструменты для правядзення экспэртызы на сапраўднасць дакумента.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках