10 траўня 2024, Пятніца, 23:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску матацыкл з нумарам «Я люблю ДАІ» рэзнуўся ў патрульны аўтамабіль

4
У Менску матацыкл з нумарам «Я люблю ДАІ» рэзнуўся ў патрульны аўтамабіль

Матацыкліст груба парушыў правілы дарожнага руху.

Інцыдэнт адбыўся 14 красавіка, а 12.00, на вуліцы Трасцянецкай. Увагу супрацоўнікаў ДАІ прыцягнуў рэгістрацыйны знак матацыкла Suzuki GSX, які не адпавядаў патрабаванням ПДР. Кіроўцу падалі сігнал аб прыпыненні, але ён яго праігнараваў і паспрабаваў уцячы, піша tut.by.

Спрабуючы сысці ад пераследу, ён груба парушыў правілы дарожнага руху: праехаў скрыжаванне на забараняльны сігнал святлафора, выехаў на паласу сустрэчнага руху. Пагоня скончылася аварыяй: матацыкліст учыніў сутыкненне са службовым аўтамабілем. Яго затрымалі.

Высветлілася, што матацыклам кіраваў 25-гадовы мужчына. Ён не меў пасведчання кіравання транспартным сродкам і цягам года ўжо прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за гэта.

- Падчас дагляду ў затрыманага выявілі кастэт. Кіроўца прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці і для далейшага разгляду дастаўлены ў дзяжурную частку Ленінскага РУУС, - распавялі ў ДАІ.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках