21 траўня 2019, aўторак, 1:05
За нашу і вашу свабоду!
Рубрыкі

Фотафакт: У Магілёве на дом павесілі шыльдачку помніка культуры «тысяча двухсотага стагоддзя»

12
ФОТА: САША ІГНАЦЕНКА, «МАГІЛЁЎ REAL»

Нешта пайшло не так.

У цэнтры Магілёва, на доме 9 па завулку Тані Карпінскай, з'явілася шыльда, якая апавядае, што гэты дом з'яўляецца культурнай каштоўнасцю. Усё б нічога, але гэта каштоўнасць IXX стагоддзя. Верагодна, аўтары мелі на ўвазе пазамінулае, XIX стагоддзе, але нешта пайшло не так.

Фотаздымак шыльды з арыгінальным датаваннем з'явіўся ў групе «Магілёў Real». Аўтар Саша Ігнаценка напісаў, што, верагодна, гаворка ідзе пра 1200 стагоддзе.

Са свайго боку мы не можам пагадзіцца, што аўтар фота мае рацыю. Калі ўжо ўжываць да рымскіх лічбаў законы пазіцыйнай сістэмы злічэння, то ў гэтым выпадку перад намі відавочна помнік 1110 стагоддзя.

А калі прытрымлівацца логікі рымскіх лічбаў, то стваральнікам шыльды лепш было б што-небудзь зрабіць. Напрыклад, змяніць яе.