5 траўня 2024, Нядзеля, 2:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША і Вялікая Брытанія абвінавацілі РФ у маштабнай кібератацы на роўтары

7
ЗША і Вялікая Брытанія абвінавацілі РФ у маштабнай кібератацы на роўтары

Атака – частка кампаніі кібершпіянажу за ўрадамі розных краінаў.

ЗША і Вялікая Брытанія абвесцілі пра пагрозу масавага заражэння кампутарных роўтараў ва ўсім свеце, за якой стаяць хакеры, афіляваныя з расейскім урадам. Зламыснікі разгортваюць маштабную кампанію кібершпіянажу за ўрадамі розных краінаў, буйнымі кампаніямі і аб'ектамі крытычнай інфраструктуры, паведамляе агенцтва Reuters.

Падчас размовы з рэпарцёрамі прадстаўнікі ўладаў ЗША і Вялікай Брытаніі растлумачылі, што расейскія хакеры спрабуюць атрымаць доступ да роўтараў, якія ўтвараюць ключавую частку інтэрнэт-інфраструктуры. Пазней зламыснікі змогуць выкарыстаць гэта для правядзення Кібератакі, асцерагаюцца ў Лондане і Вашынгтоне.

«Калі мы бачым падазроную кіберактыўнасць, зыходзіць яна ад Крамля ці іншых дзяржаваў, мы будзем абавязкова рабіць захады», – паабяцаў спецыяліст у кібербяспецы Белага дома Роб Джойс.

Раней у СМІ з'явілася інфармацыя пра маштабную атаку на роўтары Cisco. На мінулым тыдні ў «Лабараторыі Касперскага» абвясцілі, што гэтая атака мацней за ўсё закранула расейскамоўны сегмент інтэрнэту. Спецыялісты звярнулі ўвагу, што хакеры пры ўзломе роўтараў пакідаюць пасланне: «Не ўмешвайцеся ў нашы выбары».

За мяжой гэтую атаку звязалі з дзейнасцю групоўкі Dragonfly, якую ў ЗША мяркуюць расейскай. У «Касперскага» называць адказных за маштабны напад хакераў пакуль не спяшаюцца. У кампаніі пацвярджаюць, што невядомая пакуль хакерская групоўка выкарыстоўвае ўразлівасць у праграме пад назвай Cisco Smart Install Client, каб атрымаць магчымасць выконваць адвольны код на прыладзе.

Таксама паведамлялася, што хакеры скануюць інтэрнэт з дапамогай бота, які адключае ўсе роўтары, да якіх можа атрымаць доступ. Cisco выпусціла пач для ліквідацыі гэтай крытычнай уразлівасці, але ўжылі яго далёка не ўсе.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках