8 траўня 2024, Серада, 0:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раскамнагляд супраць Telegram: мэсэнджар працуе, іншыя сайты – з перабоямі

4
Раскамнагляд супраць Telegram: мэсэнджар працуе, іншыя сайты – з перабоямі

За дзень у Расеі заблакаваныя амаль два мільёны IP-адрасоў Amazon і Google.

У другой палове дня 16 красавіка Раскамнагляд пачаў масава блакаваць IP-адрасы Amazon і Google. Абедзве кампаніі прапануюць паслугі хостынгу; сайт або інтэрнэт-праект, размешчаны на іх сэрверах, атрымлівае іхні IP-адрас, піша «Медуза».

Пры гэтым Раскамнагляд уносіў у рэестр забароненых сайтаў не асобныя адрасы, а цэлыя падсеткі: адзін запіс у рэестры выгляду 52.58.0.0/15 азначае, што пад блакаванне трапяць адразу больш за 130 тысячаў «суседніх» IP-адрасоў.

Да вечару лік пайшоў на мільёны IP-адрасоў. Раскамнагляд даручыў інтэрнэт-правайдарам заблакаваць некалькі падсетак Amazon (сумарна больш за 800 тысячаў адрасоў) і адну падсетку Google (адразу больш за мільён IP). Для параўнання: сэрвіс «Раскамсвабода», які адсочвае працу рэестру забароненых сайтаў, налічваў у «чорным спісе» блізу 100 тысячаў IP-адрасоў (у сэрвісу «Антизапрет» у базе блізу 80 тысячаў IP) – і гэта за пяць з паловай гадоў існавання рэестру.

Масавыя блакаванні звязаныя са спробамі зрабіць недаступным мэсэнджар Telegram. 13 красавіка Таганскі суд Масквы пастанавіў заблакаваць Telegram за нявыдачу ФСБ ключоў шыфравання. 16 красавіка пачалося блакаванне мэсэнджара. Telegram кароткі час быў недаступны без VPN або проксі-сэрвераў, але ў другой палове дня зноў запрацаваў у большасці карыстальнікаў.

Кіраўнік Раскамнагляду Аляксандр Жараў заявіў, што Telegram выкарыстаў магутнасці Amazon для абыходу блакаванняў, чаму IP-адрасы апошняга і былі масава ўключаныя ў гэты блок. Пра сэрвісы Google Жараў не казаў.

Нагадаем, што сайт Charter97.org таксама мае праблемы з доступам у Расеі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках