11 траўня 2024, Субота, 4:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік гомельскага РАУС, які трапіў у скандальную гісторыю, «знойдзены» на бальнічным

22
Кіраўнік гомельскага РАУС, які трапіў у скандальную гісторыю, «знойдзены» на бальнічным
Генадзь Маджара

У прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама заявілі, што Генадзь Маджара хварэе.

Кіраўнік Кастрычніцкага РАУС, якога СМІ выкрылі ў п'яным дэбошы, афіцыйна знаходзіцца на бальнічным, паведамляюць «Моцныя Навіны» са спасылкай на інфармагенцтвы.

Пра тое, што кіраўнік Кастрычніцкага РАУС (Гомельская вобласць) Генадзь Маджара трапіў у непрыемнасці, знаходзячыся на вучобе павышэння кваліфікацыі ў Менску, паведамілі 15 красавіка некаторыя інтэрнэт-рэсурсыb.

Паведамлялася, што ў адной са сталічных кавярняў міліцэйскі кіраўнік злоўжыў алкаголем, і ягоныя паводзіны вымусілі персанал выклікаць нарад міліцыі. «Супрацоўнікі дэпартамента аховы даставілі буяна ў выцвярэзнік. Там і высветлілася, што затрыманы мужчына ў цывільным адзенні – іхні калега».

У прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама заявілі, што ў цяперашні час Генадзь Маджара знаходзіцца на бальнічным – абавязкі кіраўніка Кастрычніцкага РАУС часова выконвае ягоны намеснік Сяргей Вараб'ёў. На мінулым тыдні ў Кастрычніцкім РАУС паведамлялі, што кіраўнік знаходзіцца на вучобе ў Менску і калі вернецца – невядома.

Маджара ўзначаліў Кастрычніцкі РАУС у пачатку 2018 года. Да гэтага ён доўгі час працаваў у Лоеўскім РАУС, апошнім часам – на пасадзе намесніка кіраўніка аддзела ўнутраных справаў. Яму 41 год, жанаты, двое дзяцей.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках