9 траўня 2024, Чацвер, 20:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парламент Арменіі абраў Саргсяна прэм'ер-міністрам

20
Парламент Арменіі абраў Саргсяна прэм'ер-міністрам
СЕРЖ САРГСЯН
ФОТА: HAYASTANNEWS.COM

Працэдура прайшла на фоне масавых пратэстаў.

Парламент Арменіі на спецыяльным пасяджэнні ў аўторак выбраў экс-прэзідэнта краіны Сержа Саргсяна на пасаду прэм'ер-міністра, паведамляе newsarmenia.am.

За кандыдатуру Саргсяна прагаласавала 77 дэпутатаў, 17 - супраць.

Паўнамоцтвы Сержа Саргсяна былі спыненыя 9-га красавіка пасля абрання чацвёртага прэзідэнта Арменіі Армена Саркісяна, які стаў першым кіраўніком дзяржавы, абраным парламентам пасля пераходу краіны ў 2015 годзе да парламенцкай формы кіравання.

Працэс вылучэння кандыдатаў на пасаду кіраўніка ўрада скончыўся напярэдадні. У якасці кандыдата на пасаду прэм'ер-міністра была вылучаная толькі адна кандыдатура - экс-прэзідэнта Арменіі Сержа Саргсяна, якога прадставілі кіроўная кааліцыя ў асобе Рэспубліканскай партыі Арменіі і АРФ Дашнакцуцюн.

На фоне вылучэння кандыдата ў прэм'ер-міністры, армянская апазіцыя праводзіць масавыя акцыі пратэсту, выступаючы супраць кандыдатуры Сержа Саргсяна.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках