9 траўня 2024, Чацвер, 1:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка вызваліў хакейныя клубы ад платы за дзяржаўную нерухомасць

14
Лукашэнка вызваліў хакейныя клубы ад платы за дзяржаўную нерухомасць

Для трэніровак і спаборніцтваў клуба прадставяць дзяржаўныя лядовыя арэны.

Паводле ўказу Лукашэнкі, ад платы за карыстанне дзяржаўнай нерухомасцю вызваленыя хакейныя клубы чэмпіянату Беларусі і вучэбна-спартыўныя ўстановы з хакейнымі аддзяленнямі, піша сайт тэлеканала «Белсат».

Для трэніровак і спаборніцтваў ім бясплатна прадставяць дзяржаўныя лядовыя арэны і пляцоўкі, а таксама аб'екты гаспадарчых таварыстваў, якія належаць дзяржаве толькі напалову.

Акрамя хакейных клубаў, права на бясплатнае карыстанне дзяржаўнай нерухомасцю атрымаюць дзіцячыя і моладзевыя спартыўныя ўстановы, школы здароўя і спартыўныя секцыі, дзіцячыя гурткі і тэатры, прафсаюзы дзяржаўнай Федэрацыі і аддзяленні праўладнага Саюза пісьменнікаў, таварыства Чырвонага Крыжа і іншыя.

Усяго ў краіне дзейнічаюць 32 лядовыя арэны. У Чэмпіянаце Беларусі ў хакеі сёлета бралі ўдзел 12 каманд, але ў наступным сезоне будуць гуляць толькі 8. Менскае «Дынама» адзінае сярод беларускіх клубаў гуляе ў Кантынентальнай хакейнай лізе, дзе 80% клубаў расейскія. Беларускія клубы таксама ўдзельнічаюць у Кантынентальным кубку ў хакеі IIHF, чэмпіёнам якога з'яўляецца менскае «Юнацтва».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках