5 траўня 2024, Нядзеля, 2:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Чэрыкава дапамаглі затрымаць п'янага ўчастковага Клімавіцкага РАУС

21
Жыхары Чэрыкава дапамаглі затрымаць п'янага ўчастковага Клімавіцкага РАУС

Участковага затрымалі за язду ў нецвярозым стане.

Участковы Клімавіцкага РАУС затрыманы супрацоўнікамі ДАІ ў Чэрыкаўскім раёне за кіраванне ў нецвярозым стане. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, гэта адбылося 15 красавіка на трасе каля Чэрыкава. Грамадзяне звярнулі ўвагу на аўто, што віхляла па дарозе, і патэлефанавалі па нумары 102, паведамляе tut.by.

- УУС Магілёўскага аблвыканкама паводле гэтай сітуацыі пакуль нічога не каментуе, - заявіў БелаПАН кіраўнік групы інфармацыі і грамадскіх сувязяў абласной міліцыі Дзмітрый Ігнатовіч.

У Клімавіцкім РАУС БелаПАН паведамілі, што супрацоўнік ужо звольнены. У той жа час на сайце Клімавіцкага райвыканкама ён значыцца дзейным участковым інспектарам міліцыі. У 2016 годзе, згодна з інфармацыяй на сайце УУС, міліцыянт сам працаваў інспектарам ДПС.

З канца сакавіка 2018 года Клімавіцкі РАУС узначальвае былы начальнік крычаўскай міліцыі Станіслаў Чупрын. У пачатку 2017 года ён апынуўся ў цэнтры скандалу, які разгарэўся пасля таго, як шэраг супрацоўнікаў Крычаўскага РАУС на чале з начальнікам аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Ігарам Вусікам звярнуліся да міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча са скаргай на паборы, абразы і наўмыснае стварэнне службовых цяжкасцяў з боку свайго кіраўніцтва.

Праверка, якую тады правяла МУС у Крычаве, устанавіла «парушэнне дысцыпліны і ведамасных нарматыўных актаў з боку як кіраўніка РАУС, так і скаржніка, які з'яўляецца фігурантам гэтай праверкі». У выніку начальнік крычаўскай міліцыі Станіслаў Чупрын на сваёй пасадзе застаўся, а Вусік і ягоны калега Андрэй Шашкоў у сярэдзіне траўня 2017 году былі звольненыя. Іх абвінавацілі ў публічным распаўсюдзе інфармацыі, якая дыскрэдытуе органы ўнутраных спраў.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках