11 траўня 2024, Субота, 4:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі здабылі тры сярэбраныя медалі на Еўрапейскай матэматычнай алімпіядзе

7
Беларускі здабылі тры сярэбраныя медалі на Еўрапейскай матэматычнай алімпіядзе
ФОТА: МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ БЕЛАРУСІ

У спаборніцтвах удзельнічалі каманды з пяцідзесяці адной краіны свету.

Беларускі атрымалі тры срэбныя медалі на матэматычнай алімпіядзе для дзяўчат, якая праходзіла з 9 да 15 красавіка ў Фларэнцыі (Італія), паведамляецца на сайце Міністэрства адукацыі.

Міжнародныя матэматычныя алімпіяды (IMO) праводзяцца ў свеце з 1959 года. Але, як правіла, большасць удзельнікаў такіх спаборніцтваў хлопчыкі. Каб далучыць дзяўчынак да матэматычных алімпіяд, у 2012 годзе ў Кэмбрыджы ўпершыню правялі Еўрапейскую матэматычную алімпіяду для дзяўчат. У ёй узялі ўдзел каманды з 16 краін Еўропы і 3 краін-гасцей.

Мэтай алімпіяды – даць магчымасць большай колькасці дзяўчат узяць удзел у матэматычных спаборніцтвах міжнароднага ўзроўню і тым самым падтрымаць адораных навучэнцаў ва ўсіх еўрапейскіх краінах.

Як правіла, каманда кожнай краіны складаецца з чатырох удзельніц. Узяць удзел у алімпіядзе могуць і прадстаўніцы нееўрапейскіх краін у якасці гасцей. Спаборніцтвы для удзельніц праводзяцца два дні, прычым кожны дзень ім трэба развязаць па тры задачы.

Штогод, пачынаючы з 2013 года, каманда з Беларусі бярэ ўдзел у Еўрапейскай матэматычнай алімпіядзе для дзяўчат. За гэты час беларускія ўдзельніцы здабылі тры залатыя, пяць сярэбраных і трынаццаць бронзавых медалёў.

У гэтым годзе ў 7-й Еўрапейскай матэматычнай алімпіядзе для дзяўчат удзельнічалі каманды з пяцідзесяці адной краіны свету.

Па выніках алімпіяды беларускі атрымалі тры сярэбраныя медалі. Іх здабылі Галубіцкая Арына, навучэнка XI класа ліцэя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Новік Аляксандра, навучэнка X класа гімназіі №41 г Менска, і Крывіцкая Юлія, навучэнка XI класа гімназіі №20 г Менска.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках