11 траўня 2024, Субота, 2:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Студэнтам Берасцейскага ўніверсітэта тлумачылі, чаму не трэба падпісвацца за Балонскі працэс

7
Студэнтам Берасцейскага ўніверсітэта тлумачылі, чаму не трэба падпісвацца за Балонскі працэс

Студэнтам тлумачылі, што Балонскі працэс - гэта нібыта «пратэст супраць існуючай сістэмы адукацыі».

На мінулым тыдні актывісты арганізацыі «Дзедзіч», якая аб'ядноўвае студэнтаў і выпускнікоў Берасцейскага ўніверсітэта, збіралі подпісы за рэалізацыю дарожнай мапы Балонскага працэсу.

Актывісты «Дзедзіч» мяркуюць, што Балонскі стандарты наблізяць беларускую сістэму адукацыі да ўзроўню найлепшых еўрапейскіх ВНУ і спыняцца дэпрэсіўныя адукацыйныя практыкі савецкіх часоў.

«Подпісы збіраліся каля ўніверсітэцкіх карпусоў і студэнцкіх інтэрнатаў. Большасць студэнтаў прыхільна ставілася да рэформаў і падпісвала петыцыю. Аднак былі тыя, хто лічыў размеркаванне абавязковым, бо, маўляў, у вёсках не стае спецыялістаў. Трапляліся студэнты, якія ўважалі, што Балонскі працэс знізіць якасць адукацыі ў Беларусі, маўляў, выпускнікі ў Еўразвязе куды слабейшыя за нашых. Сустракаліся і скептыкі, якія ўважалі, што петыцыя нічога не зменіць, але подпіс ставілі», - інфармуе сайт арганізацыі, удакладняючы, што сабраная тысяча подпісаў. Петыцыю накіравалі ў Міністэрства адукацыі.

Праўда, калі да адміністрацыі студэнцкага гарадка дайшлі чуткі, што студэнты за нешта падпісваліся, пачалі «тузаць» старастаў груп.

Вось такую перапіску ВКонтакте пераслаў адзін са студэнтаў з паметкай «у нас тут жорсткі кіпіш».

«Не трэба было. Збяру вас на наступным тыдні і растлумачу», - напісала сацыяльны педагог аднаго з інтэрнатаў Галіна Карабчук.

Студэнты паведамілі nn.by, што першапачатковыя прэтэнзіі былі ў тым, што збор подпісаў «не ўзгаднілі», а таксама, што Балонскі працэс - гэта нібыта «пратэст супраць існуючай сістэмы адукацыі».

Тая тлумачальная сустрэча адбылася ўчора, 18 красавіка.

Яшчэ раней мы спрабавалі пагаварыць з Галінай Карабчук, але яна спачатку рабіла выгляд, што не разумее, пра што ідзе гаворка, а потым проста адмовілася растлумачыць свае намеры.

На сустрэчы ж са студэнтамі, як яны нам распавялі, ужо ніякага радыкалізму не было.

«Нам казалі ў духу «вы павінны ведаць, што вы падпісваеце», вось так. Гэта пасля таго, як хтосьці не здолеў выразна растлумачыць, чаму ён падпісаўся. Канкрэтнай нейкі крытыкі не было, было больш шуму напярэдадні. Праўда, усё роўна не ясна, навошта нас збіраць і казаць пра гэта, калі мы ўсе дарослыя людзі - хто за што хоча, за тое і падпісваецца», - распавялі нам пра сустрэчу студэнты.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках