3 траўня 2024, Пятніца, 22:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэйтынг моцы пашпартоў: Беларускі паміж паўднёваафрыканскім і кабавердыйскім

8
Рэйтынг моцы пашпартоў: Беларускі паміж паўднёваафрыканскім і кабавердыйскім

Беларусь размясцілася на 92-м месцы з 209.

Беларусь заняла 92-і радок у Індэксе грамадзянства свету. Усяго даследчыкі кампаніі The Henley&Partners прааналізавалі грамадзянства 209 краін. Яны вывучылі як маштаб эканомікі кожнай дзяржавы, так і магчымасць свабодна выязджаць у іншыя краіны. Усяго - 7 фактараў, каб высветліць, пашпарт якой краіны дае яго ўладальнікам найлепшыя перавагі, піша tut.by.

Пры складанні рэйтынгу ўлічвалі ўнутраныя фактары (маштаб эканомікі, развіццё чалавечага патэнцыялу, грамадскі парадак і стабільнасць) і вонкавыя (бязвізавы доступ у іншыя краіны, магчымасць жыць ці працаваць там без візы).

Складальнікі прыйшлі да высновы, што пашпарт эканамічна паспяховых краін не заўсёды гарантуе яго ўладальнікам найлепшыя ўмовы. Напрыклад, Кітай заняў у рэйтынгу толькі 59-е месца.

Першае месца дасталася Францыі, а на другім выявілася Нямеччына - лідар мінулых гадоў. Як нагадвае выданне «Коммерсантъ», французскі пашпарт дазваляе наведваць без візы 173 краіны і тэрыторыі (шмат у чым за кошт французскіх заморскіх тэрыторый, якія не ўважаюцца часткай ЕЗ, але даступныя для наведвання і пражывання для французаў).

У першую дзясятку таксама ўвайшлі Ісландыя, Данія, Нідэрланды, Нарвегія, Швэцыя, Фінляндыя, Італія, Ірландыя і Швэйцарыя. На думку складальнікаў рэйтынгу, менавіта грамадзянства гэтых краін мець лепш за ўсё.

«Краіны, у якіх можна атрымаць грамадзянства праз інвестыцыі ў эканоміку краіны, традыцыйна займаюць высокія пазіцыі ў рэйтынгу. Сярод іх найбольшай каштоўнасцю валодае грамадзянства Аўстрыі (10-е месца). Мальта займае 23-е месца, следам размясціўся Кіпр. Сярод карыбскіх краін з інвестыцыйнымі праграмамі самае высокае месца ў рэйтынгу займае Антыгуа і Барбуда - 56-е месца», - растлумачылі складальнікі рэйтынгу.

За еўрапейскімі краінамі ў рэйтынгу стаіць ЗША - 27-е месца. Найлепшы паказчык сярод краін СНД у Расеі (63-е месца). Украіна, Грузія і Малдова паказалі максімальны прырост у параўнанні з мінулым годам, прычына - у атрыманні «бязвізу» для Шэнгенскай зоны (80-е, 84-е і 73-е месцы адпаведна).

Беларусь размясцілася на 92-м месцы з 209, такім чынам яе паказчыкі належаць да «сярэдняй катэгорыі».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках