5 траўня 2024, Нядзеля, 7:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Імперыя кантрастаў»: польскі пісьменнік напісаў кнігу пра Беларусь

1
«Імперыя кантрастаў»: польскі пісьменнік напісаў кнігу пра Беларусь

Аўтар ездзіў па нашай краіне на ровары.

Польскі пісьменнік Артур Зыгмунтовіч паездзіў па Беларусі на ровары і напісаў кнігу рэпартажаў пад назвай «Беларусь. Імперыя кантрастаў». Кніга выйшла ў польскім выдавецтве «Bernardinum», а «Белсат» стаў інфармацыйным партнёрам.

«Выдавец напісаў на вокладцы кнігі, што яе цяжка аднесці да нейкага пэўнага жанру, бо яна ў асноўным рэпартажная, але ў ёй вы таксама можаце знайсці элементы турыстычнага дапаможніка. Я не хацеў пісаць турыстычны дапаможнік: там, дзе я апісваю месцы для наведвання, я канцэнтруюся больш на асацыяцыях, якія яны могуць выклікаць у сярэдне падрыхтаванага турыста», - кажа Артур Зыгмунтовіч.

Аўтар спрабуе расказаць чытачу пра тое, якая яна ўсё ж гэтая Беларусь? Што гэта за дзіўны край, пра які так мала ведаюць нават суседнія краіны.

«Што ведае пра Беларусь звычайны паляк? Калі ён не глядзіць «Белсат», то ведае не так шмат, у асноўным толькі тое, што краінай ужо які тэрмін кіруе Аляксандр Лукашэнка», - напісана ў апісанні кнігі.

Зыгмунтовіч сцвярджае, што падарожжа на Карыбы людзі будуць памятаць паўгода, а вось паездка ў Беларусь запомніцца на ўсё жыццё.

Артур Зыгмунтовіч - польскі пісьменнік, нарадзіўся ў 1972 годзе, у 2016 годзе выдаў сваю першую кнігу «Зямля з чалавечым тварам» - зборнік рэпартажаў аб усходнім памежжы Польшчы. Годам пазней у яго выйшла другая кніга «Мячыкі ў руках жанглёраў», якая расказвае пра закуліссе фармацэўтычных кампаній.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках