11 траўня 2024, Субота, 4:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дональд Трамп: OPEC штучна і вельмі моцна завысіла кошт нафты

1
Дональд Трамп: OPEC штучна і вельмі моцна завысіла кошт нафты

Пасля заявы прэзідэнта ЗША кошт барэля нафты Brent знізіўся.

Прэзідэнт ЗША выступіў з крытыкай Арганізацыі краін - экспарцёраў нафты (OPEC) праз высокі ўзровень кошту нафты. Кошты завышаныя "штучна", напісаў Трамп у Twitter у пятніцу, 20 красавіка. Цяперашняя сітуацыя з'яўляецца "непрымальнай", падкрэсліў прэзідэнт ЗША, паведамляе DW.

Напярэдадні, у чацвер, 19 красавіка, кошт барэля нафты Brent падышоў да адзнакі 75 даляраў. Такіх значэнняў нафту Brent не дасягала тры з паловай гады, адзначае Reuters. Пры гэтым пасля заявы Трампа кошт барэля апусціўся да 73 даляраў 27 цэнтаў.

Абмежаванне на здабычу нафты

Істотны рост кошту нафтавы тлумачыцца, у тым ліку пагадненнем аб абмежаванні аб'ёмаў здабычы нафты, якое чальцы OPEC і шэраг іншых дзяржаў, якія не ўваходзяць у арганізацыю, уклалі ў 2016 годзе. У рамках пагаднення аб'ём здабычы сумарна скараціўся на 1,8 млн барэляў за дзень, каб ураўнаважыць попыт і прапанову на нафтавым рынку. Чарговае абмеркаванне вынікаў укладзенага пагаднення адбудзецца ў чэрвені 2018 года.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках