4 траўня 2024, Субота, 8:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На МТЗ знайшлі нястачу, але працаўнікі не хочуць яе кампенсаваць

7
На МТЗ знайшлі нястачу, але працаўнікі не хочуць яе кампенсаваць

На адным са складоў Менскага трактарнага завода выявілі нястачу на 27 тысяч рублёў.

Выплачваць грошы павінны матэрыяльна адказныя асобы - працаўнікі склада. Аднак працаўнікі завода пратэстуюць супраць такой пастановы і кажуць, што ўжо даўно папярэджвалі начальства аб нястачы. Такая ж гісторыя была ў МТЗ паўгода таму, піша finance.tut.by.

Нагадаем, што ў папярэдні раз служба бяспекі завода падчас праверкі ў пачатку лістапада мінулага года выявіла прапажу 272 рычагоў са шчоткай на агульную суму 7 917,92 рублёў. Факт крадзяжу дэталяў устанавіць не ўдалося, бо камер відэаназірання на складзе няма. Пры праверцы апыталі некаторых работнікаў склада, аднак прычыну ўтварэння нястачы ніхто не патлумачыў. У сітуацыі разбіралася міліцыя.

Пазней на МТЗ знайшлі яшчэ дзве нястачы - у адным са складоў на 404 рублі, у другім - на 27 тысяч. Гэтыя грошы таксама павінны выплаціць працаўнікі завода. Самую вялікую суму - 16 тысяч 250 рублёў - абавязаны аддаць Пётр, былы начальнік цэха камплектацыі.

Аднак Пётр не згодны з такой пастановай. Са слоў мужчыны, да гэтага ён выявіў, што папярэднія інвентарызацыі праходзілі з парушэннем інструкцыі. Праз гэта ён падняў пытанне аб неабходнасці пераправеркі і правядзенні незалежнага аўдыту.

- Гэта былі не толькі словы, але і аргументаваная службовая запіска. Я прасіў праверыць бухгалтарскія звесткі, адпаведна з якімі ўтварылася нястача. Але довады праігнаравалі, а праз некалькі дзён са мной адмовіліся падаўжаць працоўны кантракт.

Праз год завод падаў пазоў, прызначылі судовае пасяджэнне. Прычынай нястачы назвалі недастатковы кантроль з боку начальніка цэха. У выніку работнікам завода на пастанову суда неабходна выплаціць сур'ёзныя сумы. Пётр Лоўгач не згодны з судовым выракам і мае намер яго абскардзіць.

На прадпрыемстве пакуль не каментуюць сітуацыю. Нагадаем, у мінулы раз кіраўніцтва завода тлумачыла, што раз добраахвотна выплачваць нястачу работнікі склада адмовіліся, спагнаць неабходную суму з іх можна толькі праз суд. Каб падаць пазоў, неабходны вынікі праверкі міліцыі.

- Нястача ўзнікае на розныя прычыны, у тым ліку і праз чалавечую халатнасць. Усё павінна быць паводле закона. Грошы спаганяць з іх ніхто не будзе, пакуль не скончаная праверка міліцыі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках