5 траўня 2024, Нядзеля, 8:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Дураў: Мы змагаемся за лічбавую будучыню Расеі

5
Павел Дураў: Мы змагаемся за лічбавую будучыню Расеі
Павел Дураў

Заснавальнік Telegram прапанаваў дасылаць яму інсайды аб прычынах, планах і метадах блакавання ў Расеі.

Пра гэта Павел Дураў напісаў на сваёй старонцы ў сацсетцы «Вконтакте».

На сваёй старонцы ў сацсетцы ён напісаў, што мінулы тыдзень «мы змагаліся не з Роскомнадзором або ФСБ. Мы змагаліся за лічбавую будучыню Расеі. Свабодны інтэрнэт і шыфраванне - неад'емныя часткі гэтага будучыні».

Ён адзначыў, што ніводная развітая краіна не блакуе мэсэнджэры за адмову выдаць спецслужбам ключы шыфравання, і скасаванне права на прыватнасць - лекі, якія больш небяспечныя за самую хваробу.

Паводле ягоных слоў, як толькі нейкая служба атрымлівае магчымасць бескантрольна маніторыць асабістую перапіску грамадзян, вельмі хутка гэты доступ пераходзіць у рукі трэціх старон - хабарадавальнікаў, хакераў, агентаў іншых дзяржаў. У выніку патрабаванне даць універсальныя шляхі абыходу шыфравання праз выдачу «ключоў» зніжае інфармацыйную бяспеку як элітаў, так і грамадства наогул.

Напрыканцы ён прапанаваў карыстальнікам дасылаць яму інсайды аб прычынах, планах і метадах блакавання.

16 красавіка 2018 года Роскомнадзор пачаў блакаваць доступ да Telegram на тэрыторыі Расеі. Да гэтага ўласнікі мэсэнджэра адмовіліся даць спецслужбам РФ ключы для дэкадавання паведамленняў.

Уладальнік Telegram Павел Дураў заклікаў расейскіх карыстальнікаў не выдаляць і не пераўсталёўваць Telegram. Ён паабяцаў, што мэсэнджэр будзе выкарыстоўваць убудаваныя метады абыходу блакаванняў, якія не патрабуюць дзеянняў ад карыстальнікаў. Пры гэтым ён прызнаў, што не гарантуе даступнасць сэрвісу без выкарыстання віртуальных прыватных сетак (VPN).

Роскомнадзор для поўнай забароны мэсэнджэра заблакаваў IP-адрасы кампаній Amazon і Google, хостынг якіх выкарыстоўвае Telegram. Ад такіх дзеянняў рэгулятара пацярпелі прыкладання Microsoft, MasterCard, Twitter, Viber і іншых арганізацый, якія мелі доступ да тых жа сервераў, удакладняе «Радыё Свабода».

19 красавіка Дураў паведаміў, што Telegram працягвае заставацца даступным расейскім карыстальнікам. Ён таксама падзякаваў тым, хто «ўдзельнічае ў лічбавым супраціве».

22 красавіка Роскомнадзор заблакаваў шэраг IP-адрасоў кампаніі Google.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках