4 траўня 2024, Субота, 23:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Індыя пазбавіла Расею Су-57

16
Індыя пазбавіла Расею Су-57
Фота: wikipedia

Індыйская старана мяркуе, што створаны расейскі знішчальнік не адпавядае сучасным патрабаванням.

Індыя выйшла з супольнага з Расеяй праекта FGFA (Fifth Generation Fighter Aircraft), які прадугледжвае стварэнне на аснове Су-57 першага індыйскага знішчальніка пятага пакалення. Пра гэта індыйская старана, якая ўключае дарадцу ў нацыянальнай бяспецы Аджыт Давала і міністра абароны Санджатэ Мітру, апавясціла расейскую старану, паведамляе Janes (пераклад - lenta.ru).

Прычынай згортвання 11-гадовай праграмы ВПС Індыі называюць непераадольныя разыходжанні ў тэхналагічных і фінансавых пытаннях. Між тым, у перспектыве індыйская старана дапускае перагляд пагаднення аб FGFA, а таксама не выключае куплю гатовых Су-57 у выпадку, калі Расея задаволіць патрабаванні Індыі.

Індыйскія вайскоўцы мяркуюць, што створаны расейскі знішчальнік не адпавядае заяўленым патрабаванням схаванасці. Таксама індыйская старана мяркуе, што баявая авіёніка, радары і датчыкі расейскай распрацоўкі не адпавядаюць стандартам баявога самалёта пятага пакалення.

Праграма FGFA стартавала ў 2007 годзе, яе асноўнымі выканаўцамі сталі «Сухой» з расейскай стараны і Hindustan Aeronautics з індыйскай. Краіны дамовіліся аб стварэнні знішчальніка пятага пакалення на базе расейскага Су-57. У рамках першага этапу праграмы коштам 295 мільёнаў даляраў быў распрацаваны дызайн індыйскага знішчальніка, але далей праект FGFA не рушыў праз мноства супярэчнасцяў, што ўзніклі паміж старанамі.

Расея разглядала партнёрства з Індыяй аб стварэнні знішчальніка пятага пакалення ў якасці асноўнай крыніцы фінансавання серыйнага выпуску Су-57. У красавіку 2018 года паведамлялася, што Расея закончыла мадэрнізацыю састарэлага рухавіка для Су-57.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках