5 траўня 2024, Нядзеля, 4:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве затрымалі грамадзян-пратэстоўцаў Арменіі

6
У Маскве затрымалі грамадзян-пратэстоўцаў Арменіі

Акцыя ў падтрымку пратэстаў у Ерэване прайшла ля будынка армянскай царквы.

Каля армянскага храмавага комплексу ў Маскве паліцыя затрымала прадстаўнікоў армянскай дыяспары, якія наладзілі акцыю ў падтрымку пратэстаў апазіцыі ў Ерэване. Відэа затрыманняў апублікаванае на тэлеграм-канале блогера Іллі Варламава, паведамляе meduza.io.

Як піша «Кавказский узел», на акцыю прыйшлі блізу 300 прадстаўнікоў армянскай дыяспары. «Мы за народ Арменіі, які хоча адстаўкі Сержа Саргсяна. Менавіта праз яго мы ўсе апынуліся ў Расеі», - заявіў выданню Армэн, адзін з удзельнікаў мітынгу.

Са звестак выдання «АрмИнфо», паліцэйскіх да храма выклікаў кіраўнік Расейскай і Нова-Нахічэванскай епархіі Армянскай Апостальскай Царквы Езрас. Убачыўшы паліцыю, удзельнікі акцыі паспрабавалі ўвайсці ў храм, але святары іх не пусцілі. Паліцыя затрымала каля царквы блізу 60 чалавек, большасць з іх - актывісты армянскіх моладзевых аб'яднанняў, піша «АрмИнфо».

У Ерэване з 13 красавіка праходзяць акцыі супраць былога прэзідэнта Арменіі Сержа Саргсяна, які 17 красавіка стаў прэм'ер-міністрам. Паліцыя штодня затрымлівае ад некалькіх дзясяткаў да некалькіх соцень дэманстрантаў.

22 красавіка пасля няўдалых перамоў з Саргсянам быў затрыманы лідар пратэстаў, кіраўнік апазіцыйнай фракцыі «Елк» у парламенце Нікол Пашынян. Яго абвінавацілі ў арганізацыі незаконных масавых сходаў.

Нягледзячы на затрыманне Пашынян, у Ерэване 22 красавіка пачалася самая маштабная акцыя з моманту пачатку пратэстаў. Паводле звестак паліцыі, у ёй бяруць удзел 35 тысяч чалавек, са звестак апазіцыі - ад 160 да 200 тысяч.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках