5 траўня 2024, Нядзеля, 3:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Школьнікі ў Бабруйску гулялі ў футбол торбай з $2 тысячамі

4
Школьнікі ў Бабруйску гулялі ў футбол торбай з $2 тысячамі

Высветлілася, што грошы згубіла пенсіянерка.

У Бабруйску пенсіянерка пакінула на прыпынку торбу з усімі ашчадкам - амаль 2 тысячы даляраў у эквіваленце. Прапажу жанчыне вярнулі кантралёры тралейбуса - забралі торбу ў двух школьнікаў, якія гулялі ёй у футбол, піша «Камерцыйны кур'ер».

Торба, якую штурхалі хлапчукі на прыпынку, была старой і абадранай. Аднак кантралёры Зінаіда Яўсеева і Таццяна Загорцава надумалі праверыць яе змесціва. Там былі акуляры, ключы, лекі, кавалачак лівернай каўбасы і мужчынская шкарпэтка - з 2 тысячамі рублёў у ёй. Яшчэ прыкладна такая ж сума была раскладзеная па некалькіх цэлафанавых мяшках.

Усяго ў торбе было 3778 рублёў, з іх дзве купюры па 10 рублёў былі ў партманэце. У ім жа кантралёры знайшлі дзве паперкі: на адной быў нумар паслугі з АРІП, на другой - нумар гарадскога тэлефона.

На бліжэйшай пошце кантралёрам сказалі, што нядаўна з гэтага нумару паслугі АРІП паджылая жанчына аплачвала «камуналку». Патэлефанавалі на хатні нумар. На званок адказаў мужчына, які прадставіўся мужам унучкі уладальніцы торбы. Кантралёры перадалі яму, што торбу ўладальніцы аддадуць толькі ў прысутнасці міліцыі.

Так і зрабілі - за згубай пенсіянерка прыйшла з мужам унучкі. На пытанне міліцыянтаў пра тое, навошта пенсіянерка носіць усе грошы з сабой, тая сказала, што нікому не давярае.

Дарэчы, прапажу яна заўважыла толькі на парозе кватэры – не было чым адамкнуць дзверы, бо ключы засталіся ў торбе.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках