11 траўня 2024, Субота, 4:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мільярдэр Гуцарыеў пабудуе ў «Драздах-2» школу для дзяцей міністраў

21
Мільярдэр Гуцарыеў пабудуе ў «Драздах-2» школу для дзяцей міністраў
МІХАІЛ ГУЦАРЫЕЎ
ФОТА: АЛЕГ ЯКАЎЛЕЎ/РБК

У элітным раёне Вяснянка неўзабаве з'явіцца агульнаадукацыйная школа.

Як стала вядома nn.by, у сакавіку 2018 года Менгарвыканкам уклаў арэндную дамову з замежнай будаўнічай кампаніяй «Сертусавія».

Прыватнік атрымаў пляц плошчай 3,33 гектара і будзе штомесяц выплачваць у бюджэт блізу $10 тысяч.

«Сертусавія» - гаспадар загадкавай рэзідэнцыі пад Радашковічамі. Кампанія звязаная з асобай расейскага мільярдэра Міхаіла Гуцарыева.

Сям'я Гуцарыевых - самы багаты клан Расеі. Паводле ацэнак Forbes, ім належыць $9,91 мільярда. У Беларусі Міхаілу Гуцарыеву належыць гатэль «Рэнесанс», кампаніі «Слаўкалій», «Слаўнафтахім» іншыя.

Новая школа будзе знаходзіцца побач з інавацыйным дзіцячым садком, які адкрыўся ў снежні 2015 года. Яго «ў мэтах выканання прынятых абавязацельстваў» і на «даручэнне Лукашэнкі» пабудавала паводле праекту славенская кампанія «Рыка», а затым перадала на баланс горада. Будаўніцтва садка стала для балканцаў «сацыяльнай нагрузкай» за атрыманы надзел для ўзвядзення гатэля «Кемпінскі» на праспекце Незалежнасці ў Менску.

Цалкам магчыма, што такая схема будзе выкарыстоўвацца і ў сітуацыі са школай.

Пакуль што дзеці міністраў і бізнэсоўцаў тэрытарыяльна належаць да школы №32 у раёне Ржавец. Гэта прыблізна 1,5 кіламетра ад іх дамоў.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках