4 траўня 2024, Субота, 23:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Армянскі нацыянальны кангрэс: З сённяшняга дня мы жывём у іншай Арменіі

5
Армянскі нацыянальны кангрэс: З сённяшняга дня мы жывём у іншай Арменіі

АНК павіншаваў народ Арменіі з адстаўкай Сержа Саргсяна.

Армянскі нацыянальны кангрэс (АНК) сардэчна віншуе народ Арменіі з адстаўкай Сержа Саргсяна і наступным за гэтым непазбежным развалам крымінальна-алігархічнай сістэмы.

Пра гэта гаворыцца ў заяве АНК, паведамляе news.am.

«Барацьба, якая працягвалася гадамі, нарэшце ўвянчалася поспехам, які адкрывае дзверы для ўсталявання дэмакратыі ў краіне. Гэта самы важны, але толькі першы крок.

З сённяшняга дня ўсе мы жывём у іншай Арменіі, і з той жа паслядоўнасцю і натхненнем наша грамадства павінна прысвяціць сябе пабудове новай, дэмакратычнай Радзімы. Галоўная задача цяпер - забяспечыць плаўную перадачу ўлады і ўрада», - адзначаецца ў заяве.

Нагадаем, што прэм'ер-міністр Арменіі Серж Саргсян заявіў сёння пра адстаўку.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках