5 траўня 2024, Нядзеля, 3:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Як выглядае начны Менск з «мухабіткі» на стадыёне «Дынама»

4
Фотафакт: Як выглядае начны Менск з «мухабіткі» на стадыёне «Дынама»

Выгляд на начны Менск з вышыні ўражвае.

У канцы траўня ў Менску пасля сямі гадоў рэканструкцыі плануюць адкрыць стадыён «Дынама». «Еўрарадыё» паглядзела, як выглядае стадыён цяпер, і які выгляд на Менск адкрываецца з незвычайных асвятляльных мачтаў спартыўнай арэны, якія ў народзе празвалі «мухабіткамі».

ТАК ЦЯПЕР ВЫГЛЯДАЕ СТАДЫЁН

Усяго на «Дынама» паставілі чатыры 68-метровыя мачты вагой 120 тон кожная. Выгляд на начны Менск з вышыні мушынага палёту ўражвае! Добра бачны амаль увесь цэнтр сталіцы. Можна ўбачыць інтэрната БДУ на вуліцы Кастрычніцкай і берагі Свіслачы, хмарачос Royal Plaza і праспект Незалежнасці.

БУДАЎНІЦТВА ВЯДЗЕЦЦА АМАЛЬ ДНЯМІ І НАЧАМІ

Здаць стадыён плануюць да 31 траўня. Потым на працягу трох тыдняў арэна будзе працаваць у тэставым рэжыме. 21 чэрвеня, за год да Еўрапейскіх гульняў, «Дынама» адкрыюць афіцыйна.

Будаўнікі працуюць у тры змены
Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках