5 траўня 2024, Нядзеля, 5:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхарка Польшчы кінулася ў раку за сабакам і апынулася ў Беларусі

4
Жыхарка Польшчы кінулася ў раку за сабакам і апынулася ў Беларусі

Грамадзянка Польшчы пераплыла Заходні Буг.

Беларускія памежнікі затрымалі грамадзянку Польшчы, якая ратавала сабаку і апынулася ў нашай краіне.

31-гадовая жанчына пераплыла раку Заходні Буг і парушыла дзяржаўную мяжу.

Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, здарэнне адбылося 20 красавіка. Польскія памежнікі паінфармавалі беларускіх калегаў, што жанчына магла нелегальна перайсці мяжу. Бераг ракі абследавала трывожная група, якая і знайшла парушальніцу.

Жанчына распавяла, што ад яе збег сабака, які апынуўся ў Заходнім Бугу. Яна кінулася за ім і спрабавала выцягнуць жывёлу з вады. Аднак польку падхапіла моцная плынь і аднесла яе на беларускі бок ракі.

Грамадзянцы Польшчы аказалі неабходную дапамогу. Пасля складання дакументаў аб парушэнні рэжыму мяжы і правілаў знаходжання, жанчыну адправілі на радзіму.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках