11 жнiўня 2026, aўторак, 8:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гамельчукі хочуць ушанаваць першую беларускую міністарку

Гамельчукі хочуць ушанаваць першую беларускую міністарку

Жыхары Гомеля накіравалі некалькі сотняў подпісаў за ўстаноўку мемарыяльнай шыльды Палуце Бадуновай.

У сакавіку 2018 гадоў у Гомелі адбылася гістарычная вечарына ў гонар 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР), пішуць «Моцныя навіны». Па выніках сустрэчы ўстанова «Цэнтр рэгіянальнага развіцця ГДФ» і гомельскае аддзяленне «Таварыства беларускай мовы імя Ф Скарыны» выступілі з прапановай усталяваць мемарыяльную шыльду першай беларускай міністарцы, намесніцы старшыні Народнай Рады БНР.

Пад петыцыяй падпісаўся 231 чалавек, а ўстанова «Цэнтр рэгіянальнага развіцця ГДФ» накіравала зварот аб тэхнічных пытаннях рэалізацыі ідэі. У выпадку ўхвалы Гомельскім гарвыканкамам усталявання мемарыяльнага знака, актывісты пачнуць збор сродкаў і абвесцяць конкурс на найлепшы эскіз з прыцягненнем мясцовых сродкаў масавай інфармацыі, грамадскіх арганізацый і іншых зацікаўленых асоб.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках