Лукашэнка павіншаваў Мядзведзева з пасадай прэм'ера, а Пашыняна - не
22- 10.05.2018, 19:28
- 22,932
Лідар пратэстаў у Арменіі стаў прэм'ерам сваёй краіны адначасова з прызначэннем у РФ Мядзведзева.
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Дзмітрыя Мядзведзева з прызначэннем на пасаду старшыні ўрада Расеі, піша БелТА са спасылкай на прэс-службу дыктатара.
Лідара пратэстаў у Арменіі Нікола Пашыняна, які стаў прэм'ер-міністрам краіны адначасова з Мядзведзевым, Лукашэнка дагэтуль не павіншаваў, адзначае «Радыё Свабода».
Нацыянальны сход Арменіі 8 траўня выбраў Пашыняна фактычным кіраўніком краіны. Лукашэнка таксама праігнараваў Пашыняна падчас віншавання 9 траўня кіраўнікоў постсавецкіх краін з Днём Перамогі.
Кандыдатуру Мядзведзева на пасаду прэм'ер-міністра Уладзімір Пуцін прапанаваў Дзяржаўнай думе 7 траўня, на наступны дзень быў падпісаны загад аб прызначэнні.
Падчас звароту да «палаты прадстаўнікоў і народа 24 красавіка Лукашэнка неаднаразова згадваў пратэсты ў Арменіі.
«Па адным нас пераб'юць», - каментаваў Лукашэнка адстаўку былога прэм'ера Сержа Саргсяна.