Новы гатунак жукоў назвалі ў гонар Леанарда ды Капрыа
5- 12.05.2018, 21:23
- 11,127
Такім чынам біёлагі наважылі выказаць прызнанне і павагу вядомаму актору.
Абаронца прыроды, вядомы актор, Леанарда ды Капрыа, цяпер можа ганарыцца тым, што ў ягоны гонар названы новы гатунак жукоў. «GrouvellinusLeonardodicaprioi», менавіта так біёлагі-аматары назвалі новы гатунак жукоў, паведамляе beta.in.ua.
Такім чынам біёлагі наважылі выказаць прызнанне і павагу вядомаму актору, які ўклаў багата высілкаў і грошай у абарону прыроды. Хтосьці можа прыняць гэта за нязначную ўзнагароду, аднак сам актор быў прыемна здзіўлены гэтым фактам.
Ды Капрыа штогод выдае мільёны даляраў са сваіх ганарараў на захаванне навакольнага асяроддзя, падтрымліванне выміральных гатункаў жывёлін і раслін. Таксама актор ахвяруе грошы прыродаахоўным арганізацыям, якія вядуць чынную барацьбу за навакольнае асяроддзе. Таму новы гатунак жука будзе з гонарам насіць сваё імя. Такім дасягненнем могуць пахваліцца далёка не ўсе вядомыя акторы Галівуду.
Біёлагі-аматары адзначаюць, што менавіта грашовых сродкаў і ўвагі публічных людзей так не стае навакольнаму асяроддзю для абароны ад негатыўнага ўплыву дзейнасці чалавека. Дзякуючы такім актыўным дзеянняў з боку вядомага актора з'яўляецца больш магчымасцяў для выміральных гатункаў, стварэння варункаў для росту і развіцця флоры ды фаўны.