8 траўня 2024, Серада, 8:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Расейцы паказалі, якую ялавічыну везлі з Беларусі

18
Відэафакт: Расейцы паказалі, якую ялавічыну везлі з Беларусі

Відэа з'явілася на сайце Рассельгаснагляду.

Расейцы паказалі, якую ялавічыну і ў якіх жудасных умовах везлі з Беларусі. Прэс-служба Рассельгаснагляду паведамляе, што тры аўтамабілі з грузам былі затрыманыя на тэрыторыі Бранскай і Смаленскай абласцей.

Першы выпадак быў зафіксаваны 8 траўня. Супрацоўнікі ФСБ затрымалі два грузавыя мікрааўтобусы, якія перавозілі з Беларусі больш за 7 тон ялавічыны. Мала таго, што на яе не было ніякіх дакументаў, дык яшчэ і перавозілі груз з парушэннем тэмпературных умоў транспарціроўкі разам са староннімі прадметамі. На відэа можна ўбачыць, што на ялавічыне мухі.

Гэты груз расейцы вярнулі ў Беларусь. 11 траўня мытнікі і супрацоўнікі ФСБ затрымалі фуру ўжо на Браншчыне. Кіраваў аўтамабілем грамадзянін Беларусі. У грузавіку налічылі блізу 8 тон ялавічыны. Яе таксама перавозілі ў антысанітарных умовах. На груз не было неабходных дакументаў.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках