20 кастрычнiка 2018, Субота, 21:02
Нам патрэбна ваша дапамога
Рубрыкі

Пайшоў з жыцця дарадца прэзідэнтаў ЗША Рычард Пайпс

1
Рычард Пайпс

Пайпс нарадзіўся ў 1923 годзе ў Польшчы.

У ЗША памёр Рычард Пайпс, амерыканскі гісторык, прафесар расейскай гісторыі Гарвардскага ўніверсітэта, былы дырэктар Даследчага Цэнтра ў вывучэнні Расеі пры Гарвардскім універсітэце, у 1973-1978 - галоўны навуковы кансультант Інстытута па даследаванні Расеі пры Стэнфардскім універсітэце. Пра смерць Пайпса паведамілі ў Фэйсбуку ягоныя калегі, паведамляе «Радио Свобода».

Пайпс нарадзіўся ў 1923 годзе ў Польшчы, у габрэйскай сям'і, якая пасля пачатку Другой сусветнай вайны бегла праз Італію ў ЗША. Служыў у амерыканскай вайсковай выведцы.

Быў дарадцам амерыканскіх прэзідэнтаў у пытаннях Савецкага Саюза. У 1981-1982 гадах узначальваў усходнееўрапейскі і савецкі аддзел Рады нацыянальнай бяспекі, дзе займаўся пытаннямі замежнай палітыкі ЗША ў рамках дактрыны Рэйгана. Прытрымліваўся цвёрдых антыкамуністычных поглядаў.

Быў сябрам Амерыканскага камітэта за мір у Чачні, закліканага, на сцвярджэнне яго сябраў, садзейнічаць урэгуляванню чачэнскага канфлікту. Аўтар 23 кніг. Кожны год прыбываў чытаць лекцыю ў Маскоўскай школе палітычных даследаванняў.

Аўтар кніг, перакладзеных на расейскую мову «Расея пры старым рэжыме» і «Два шляхі Расеі».