11 траўня 2024, Субота, 4:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супрацоўнікі кавярні ў цэнтры Менска выратавалі пугача

12
Супрацоўнікі кавярні ў цэнтры Менска выратавалі пугача

Пугача на тэрасу кавярні загналі вароны.

Учора на летнюю тэрасу кавярні «Штоле» на праспекце ля ЦУМа ўпаў пугач, якога зацкавалі вароны. Работнікі ўстановы выратавалі яго і распавялі tut.by падрабязнасці.

Супрацоўніца кавярні Вікторыя распавяла, што дзесьці а 16 яны заўважылі, што над летняй тэрасай лётаюць вароны.

- Мы не разумеем, што адбываецца, і да нас з неба проста падае пугач. Мы яго бяром на рукі, заносім у рэстарацыю і бачым, што ён вырываецца. Мы выходзім з ім назад на летнюю тэрасу, і ён шчасна ляціць. Але за ім зноў паляцелі гэтыя вароны. Яны кружылі хвілін пяць, і ён зноў прыляцеў да нас, але ўжо зваліўся абсалютна без сіл. Мы яго забралі і паклалі ў скрынку.

У пугача было пашкоджанае крыло. Вікторыя патэлефанавала ў «Ахову птушак Бацькаўшчыны» і ў Дзяржінспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце. У першай арганізацыі ёй параілі адвезці птушку ў лес, а ў другой - звярнуцца з Менскі заапарк. Дзяўчына звязалася з заапаркам і там ёй сказалі прывозіць ім птушку заўтра з 10 да 17 гадзін.

- Нашая супрацоўніца забрала яго сабе, да іх прыехаў ветэрынар і сказаў, што ў пугача невялікі ўдар крыла. Даслоўна праз пару дзён з ім усё будзе добра. Мы яшчэ раз патэлефанавалі ў заапарк і дамовіліся, што заўтра а 10 раніцы мы завязём яго туды.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках