10 траўня 2024, Пятніца, 19:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждэп ЗША: Расея нясе адказнасць за выкарыстанне хімічнай зброі ў Сірыі

Дзярждэп ЗША: Расея нясе адказнасць за выкарыстанне хімічнай зброі ў Сірыі
ХІЗЭР НОЕРТ
ФОТА: EAST NEWS

Хізэр Ноерт зрабіла афіцыйную заяву.

Расея нясе адказнасць за выкарыстанне хімічнай зброі ў Сірыі. Пра гэта гаворыцца ў заяве афіцыйнага прадстаўніка Дзярждэпартамента ЗША Хізэр Ноерт, апублікаванай на сайце Дзярждэпа 17 траўня.

Ноерт нагадала, што 15 траўня Арганізацыя забароны хімічнай зброі пацвердзіла выкарыстанне хлору ў сірыйскім Серакібе ў лютым 2018 года. У арганізацыі не сказалі, якая са старон ужыла хімічную зброю, бо мандат АЗХЗ на гэта не распаўсюджваецца.

«Расея, якая абяцала свету ў 2013 годзе, што яна будзе гарантаваць знішчэнне запасаў хімічнай зброі ў Сірыі, у выніку нясе адказнасць за яе далейшае выкарыстанне там", - заявіла Ноерт.

Яна таксама адзначыла, што РФ неаднаразова накладала вета на пастановы Рады Бяспекі ААН аб стварэнні механізму прыцягнення да адказнасці вінаватых у хімічнай атацы.

"Мы не спынім нашы намаганні ў пошуку правасуддзя для ахвяр гэтых агідных нападаў з выкарыстаннем хімічнай зброі", - заявіла Ноерт.

У выкарыстанні хімічнай зброі падчас сірыйскага канфлікту часцей за ўсё абвінавачваюць войскі Асада.

Апошні буйны інцыдэнт з выкарыстаннем забароненых рэчываў адбыўся 7 красавіка 2018 года ў Думе. Сусветная арганізацыя аховы здароўя паведамляла, што ахвярамі хімічнай атакі сталі 43 чалавекі. Са звестак валанцёрскай арганізацыі «Белыя шаломы», у Думе загінула 100 чалавек. Заходнія краіны абвінавацілі ў хіматацы сірыйскі ўрад.

Міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў сцвярджаў, што расейскія спецыялісты не выявілі ў Думе довадаў выкарыстання хімічнай зброі. 19 красавіка спікерка Дзярждэпартамента ЗША Хізэр Ноерт заявіла, што ў ЗША ёсць довады спроб Сірыі і РФ знішчыць сляды хімічнай атакі ў Думе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках