19 сакавiка 2024, aўторак, 5:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ілан Маск анансаваў «уражвальную» двухматорную Tesla

2
Ілан Маск анансаваў «уражвальную» двухматорную Tesla
ІЛАН МАСК

Машына зможа разганяцца да 96 кіламетраў за гадзіну за 3,5 секунды.

Tesla працуе над стварэннем паўнапрываднага аўтамабіля Model 3 з двума рухавікамі. Пра гэта заснавальнік кампаніі Ілан Маск паведаміў у Twitter.

Фото: Tesla Motors

Паводле словаў прадпрымальніка, машына прынясе ўладальніку «цудоўныя» адчуванні. Яна зможа разганяцца да 96 кіламетраў за гадзіну за 3,5 секунды, пры гэтым максімальная хуткасць складзе блізу 250 кіламетраў за гадзіну. Маск таксама запэўніў, што зараду акумулятара Model 3 хопіць на 500 кіламетраў.

«Колы, фарба – усё (акрамя аўтапілота) уключана ў кошт аўтамабіля – 78 тысячаў даляраў. BMW M3 каштуе столькі сама, але Tesla на 15% хутчэйшая і зручнейшая ў кіраванні. На трэку ёй не будзе роўных», – дадаў бізнэсмэн.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках