11 траўня 2024, Субота, 1:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шатландыя плануе правесці новы рэферэндум аб незалежнасці

Шатландыя плануе правесці новы рэферэндум аб незалежнасці

Новы рэферэндум можа прайсці пасля развязання Брытаніяй усіх пытанняў у Brexit.

Пасля развязання Брытаніяй усіх пытанняў у Brexit Шатландыя можа разгледзець пытанне пра яшчэ адзін рэферэндум аб незалежнасці.

Як паведамляе Reuters, пра гэта ў эфіры тэлеканала ITV заявіла першая шатландская міністарка Нікола Стэрджан.

Сярод іншага, яна заявіла, што Шатландская нацыянальная партыя, якую яна ўзначальвае, не будзе блакаваць паўторны рэферэндум наконт выхаду Каралеўства са складу ЕЗ. Зрэшты, паводле ейных словаў, хутчэй за ўсё, у паўторным рэферэндуме Шатландыя і Англія будуць галасаваць супрацьлегла.

«Калі мы атрымаем пэўную яснасць, наконт вынікаў Brexit і будучых стасункаў паміж Вялікай Брытаніяй і ЕЗ, якія, спадзяюся, мы атрымаем ужо восенню сёлета, я зноў разгледжу пытанне наконт тэрмінаў правядзення рэферэндуму аб незалежнасці», – заявіла Стэрджан.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках