8 траўня 2024, Серада, 2:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі школьнікі знайшлі спосаб атрымаць прызы ад «Кока-колы»

8
У Беларусі школьнікі знайшлі спосаб атрымаць прызы ад «Кока-колы»
ФОТА: «Вячэрні Бабруйск»

Падлеткі прыдумалі, як падгледзець прыз на адваротным баку накрыўкі бутэлькі.

Кампанія «Кока-кола» абвесціла конкурс: калі пад вечкам з газоўкай будзе напісана «келіх» ці «футбольны мяч», то яна абмяняе гэтую накрыўку адпаведна на келіх або мяч.

Школьнікі знайшлі спосаб, як гарантавана набыць бутэльку з прызам: можна падгледзець, што напісана на вечку, падсвятліўшы ліхтарыкам ад тэлефона, паведамляе bobruisk.ru.

ФОТА: «Вячэрні Бабруйск»

Дзеці сцвярджаюць, што ў іх атрымліваецца разгледзець надпісы на адваротным баку вечка. Паводле іхніх словаў, у асноўным выбіраюць тыя бутэлькі, на вечках якіх напісана, што прыз «кубак».

ФОТА: «Вячэрні Бабруйск»
Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках