1 траўня 2024, Серада, 1:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дармаедаў» будуць адсочваць праз электронныя працоўныя кніжкі?

21
«Дармаедаў» будуць адсочваць праз электронныя працоўныя кніжкі?

З іх дапамогай Мінпрацы хоча кантраляваць і беларусаў за мяжой.

У Беларусі Мінпрацы і сацабароны вывучае пытанне пераходу на электронныя працоўныя кніжкі. Адным з крокаў да гэтага стане рэгулярнае абнаўленне базы звестак працаздольных «дармаедаў», піша «Бобруйский курьер».

Вось як, напрыклад, будуць збірацца звесткі пра беларусаў, якія працуюць за мяжой. Іх будуць залічваць да занятых у эканоміцы на падставе паведамленняў, якія людзі змогуць адпраўляць онлайн.

Зрабіць гэта можна будзе на адпаведных сайтах. У якасці пацвярджальных дакументаў плануецца прадугледзець працоўную дамову, падаць даведку аб заробку.

Нагадаем, 25 студзеня Лукашэнка падпісаў дэкрэт №1, якім прадугледжаны меры для спрыяння занятасці насельніцтва. У новы дэкрэт не ўвайшлі нормы аб збіранні з працаздольных непрацоўных грамадзян збору на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў.

На месцах будуць створаны спецыяльныя камісіі, якія будуць збіраць інфармацыю пра «дармаедаў».

Працаздольныя грамадзяне, не занятыя ў эканоміцы, аплачваюць тарыфамі, якія забяспечваюць 100%-е кампенсацыю выдаткаў, наступныя камунальныя паслугі:

гарачае водазабеспячэнне, газазабеспячэнне пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў, цеплазабеспячэнне.

Пастанова ўваходзіць у дзеянне з 1 студзеня 2019 года.

Нагадаем, што папярэдняя версія дэкрэта выклікала масавыя пратэсты сярод насельніцтва.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках