1 траўня 2024, Серада, 13:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У 14 гарадах Беларусі пройдуць пікеты ў падтрымку Фядыніча і Комліка

1
У 14 гарадах Беларусі пройдуць пікеты ў падтрымку Фядыніча і Комліка

Пікеты пройдуць з 30 траўня да 1 чэрвеня.

"Спыніць пераслед незалежных прафзвязаў у Беларусі!" "Спыніць крымінальную справу супраць Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка!" Пад такімі лозунгамі пройдуць пікеты салідарнасці прафзвязу РЭП з 30 траўня да 1 чэрвеня, паведамляе сайт praca-by.info.

На сённяшні дзень пададзеныя заяўкі на правядзенне акцый пратэсту ў Менску - у трох месцах, Гомелі, Калінкавічах, Светлагорску, Рэчыцы, Ветцы, Берасці, Баранавічах, Магілёве, Бабруйску, Круглым, Гародні, Слоніме, Наваполацку.

Салідарную падтрымку і гатоўнасць узяць удзел у правядзенні акцый пратэсту выказалі калегі прафзвязу з Беларускага незалежнага прафзвязу і Свабоднага прафзвязу металістаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках