1 траўня 2024, Серада, 5:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вольга Нікалайчык: Буду змагацца датуль, пакуль не ўбачу перамены

1
Вольга Нікалайчык: Буду змагацца датуль, пакуль не ўбачу перамены
Вольга Нікалайчык

Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў наогул трэба закрыць.

Рэжысёрка і грамадская актывістка Вольга Нікалайчык, якая рэгулярна выходзіць на акцыі пратэсту, распавяла сайту palitviazni.info пра тое, як у Беларусі адпраўляюць на ў турму.

Апошнім разам Вольга Нікалайчык атрымала сем дзён арышту за тое, што на пікеце разгарнула плакат з партрэтамі палітычных зняволеных. Яе і каардынатара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максіма Вінярскага абвінавацілі ва ўдзеле ў «несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве».

- Звычайна мне выпісваюць штрафы, але і ў тым, што адправілі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў, нічога дзіўнага не было, - кажа Вольга. - Нечаканасцю было, што затрымлівалі дастаткова жорстка. Можна ж было больш ціха ўсё гэта зрабіць.

Я была да арышту падрыхтаваная, бо ўдзельнічала ў некалькі акцыях пратэсту. Таму нават з Цэнтра выканання пакаранняў адвезлі на суд і аштрафавалі на 30 базавых адзінак. І калі міліцыянты везлі мяне ў аўтамабілі, сказала ім: «Нікога не запалохаеце ўсё адно і нікога не спыніце, бо я змагаюся за свае правы. І не ўважаю сябе за вінаватую. Буду змагацца датуль, пакуль не ўбачу перамены».

- Вы сказалі, што затрыманне было дастаткова жорсткім...

- Сілавікі прыйшлі да мяне дадому, моцна пачалі стукаць у вокны і дзверы. Убачыла, што было некалькі людзей у цывільным і зразумела, што гэта па мяне. Натуральна, дзверы не адчыняла. Мікрааўтобус з міліцыянтамі нібыта з'ехаў, да мяне прыехаў сябра, актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Леанід Кулакоў. І як раз у гэты час сілавікі ўварваліся ў дом.

Скруцілі мяне на кухні, павалаклі на вуліцы да машыны і пры гэтым ледзь не парвалі вопратку. Я нават сабрацца не паспела. Прасіла хоць бы дом закрыць, кампутар выключыць і ўзяць неабходныя рэчы, якія ўжо сабрала, але не дазволілі. Закінулі ў мікрааўтобус і павезлі на суд, а затым у Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў.

- Умовы ўтрымання не здзівілі?

- Было дастаткова холадна, па начах ішлі дажджы. Смярдзючая коўдра, нецвярозыя суседкі ў камеры... Але выявіліся нармальнымі людзьмі, адна, дарэчы, былая фігурыстка. Ішла з мужам здаваць метал, яе схапілі спецыяльна напярэдадні 9 траўня, каб не «псавала гарадскую карціну».

Дарэчы, жанчына была больш адукаванай ды інтэлігентнай, чым многія супрацоўнікі Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў.

- Адным словам, умовы ўтрымання, мякка сказаць, былі не самыя найлепшыя...

- Холад, поўная ізаляцыя, не пап'еш нават гарбаты. Калі напісала заяву, каб мне праз сяброў дазволілі перадаць нейкія рэчы, адмовілі ў гэтым. Адным словам, умовы такія, што часам здавалася: гэта не Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў, а камера, дзе зняволеныя чакаюць смяротнага пакарання.

Дарэчы, там я прастудзіла нырку, але мяне выводзілі на скразнякі, і я вымушаная была згаджацца. Бо правілы такія, што альбо ўсе ідуць на шпацыр, альбо ніхто. Такія факты бесчалавечнага стаўлення да людзей пакідаць нельга, буду пісаць скаргі аж у Камітэт правоў чалавека ААН. Гэта ж самы сапраўдны здзек! Раней я спадзявалася, што ўсё ж, магчыма, будуць перамены да лепшага, але, як бачым, мала што змянілася. На мой погляд, Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў наогул трэба закрываць. Гэта ўжо нейкі перажытак мінулага.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках