8 траўня 2024, Серада, 6:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Cбербанк: Улады падаграваюць інфляцыю ў Беларусі

4
Cбербанк: Улады падаграваюць інфляцыю ў Беларусі

Штучнае падвышэнне заробкаў кепска адаб'ецца на эканоміцы краіны.

Некаторыя беларускія банкі заяўляюць аб патэнцыйным зніжэнні сумы ўхваленых крэдытаў на 20 %. Пра гэта гаворыцца ў аглядзе, падрыхтаваным цэнтрам макраэканамічных даследаванняў Сбербанка Расеі, піша сайт «Бизнес Новости».

Як адзначаецца ў аглядзе, попыт на крэдыты спрыяе актывізацыі спажывання ў Беларусі. Абарачэнне раздробнага гандлю ў красавіку вырасла на 10,3%. На хвалі паступовага зніжэння ставак, росту даходаў і рэалізацыі адкладзенага попыту рост партфеля крэдытаў фізічных асоб паскорыўся ў сакавіку да 30,7%. Імклівы рост крэдытавання прымусіў рэгулятара ўвесці адміністрацыйныя абмежаванні на выдачу крэдытаў.

"З 1 траўня банкі вымушаныя ацэньваць пазыковую нагрузку пазычальнікаў, якая не павінна перасягаць 40% ад сярэднямесячнага даходу пазычальніка. Пераважная большасць крэдытных арганізацый ацэньвалі ўзровень пазыковай нагрузкі і раней, што павінна палегчыць імплементацыю новага правіла. Аднак апетыт да рызыкі быў ва ўсіх розны. Некаторыя банкіры заяўляюць аб патэнцыйным зніжэнні сумы ўхваленых крэдытаў на 20%", - канстатуюць аналітыкі Сбербанка.

У аглядзе таксама адзначаецца, што ўсплёск спажывецкай актыўнасці і спажывецкага аптымізму ў Беларусі адбываецца на хвалі росту даходаў. У сакавіку рэальныя заробкі выраслі на 13,8%. Атрымаўшы дырэктыўны загад, дзяржаўныя прадпрыемствы пачалі павялічваць заробкі.

"Для вельмі неэфектыўнага і маштабнага дзяржсектара такія пастановы азначаюць дадатковы ціск на фінансавыя вынікі. Акрамя таго, заробкі растуць значна хутчэй прадукцыйнасці працы: 13,8% супраць 5,9% у I квартале. Такі дысбаланс будзе ціснуць на курс беларускага рубля і падаграваць інфляцыю", - прагназуюць у Сбербанку.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках