3 траўня 2024, Пятніца, 8:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На экс-гендырэктара «Беларусьфільма» завялі крымінальную справу

5
На экс-гендырэктара «Беларусьфільма» завялі крымінальную справу

Алег Сільвановіч злоўжыў службовымі паўнамоцтвамі.

У дачыненні да былога гендырэктара РУП «Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм» Алега Сільвановіча распачатая крымінальная справа за злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі (ч. 3 арт. 424 КК) пры выкарыстанні бюджэтных сродкаў, выдадзеных Міністэрствам культуры на вытворчасць паўнаметражнага ігравога фільма «З 8 сакавіка, мужчыны», паведамляе прэс-служба МУС.

Устаноўлена, што ў 2012 годзе паміж Міністэрствам культуры Беларусі і РУП «Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм» укладзеная дамова на супольную вытворчасць і выкарыстанне фільма «З 8 сакавіка, мужчыны» агульным коштам амаль 3 000 000 беларускіх рублёў ($1 500 000).

Уладальнікам выключнага права на фільм і іншых маёмасных правоў выступіла Міністэрства культуры, якое затраціла з бюджэту на вытворчасць фільма больш за 1 000 000 беларускіх рублёў ($ 500 000), кінастудыя выдзеліла ўласных сродкаў амаль 1 000 000 беларускіх рублёў ($ 500 000).

У красавіку 2013 года былы гендырэктар ад асобы кінастудыі ўклаў дамову на вытворчасць фільма з расейскім суб'ектам ТАА «Маскіт», якім інвеставана ў стварэнне фільма больш за 1 000 000 беларускіх рублёў ($ 500 000).

«Пасля кіраўнік кінастудыі, злоўжываючы службовымі паўнамоцтвамі, наўмысна ўклаў у кастрычніку 2013 года дамову з трэцяй асобай (таксама расейскі суб'ект гаспадарання) на кінатэатральны паказ названага фільма на тэрыторыі ўсяго свету, а ў студзені 2014 года падпісаў дадатковае пагадненне аб перадачы ім выключнага права на фільм», - паведаміла старшая оперупаўнаважаная ў асабліва важных справах ГУБЭЗ КМ МУС Вераніка Пасмецьева.

У міліцыі адзначаюць: падазраваны зараней ведаў, што праваўладальнікам фільма «З 8 сакавіка, мужчыны» на той момант з'яўлялася Міністэрства культуры Беларусі і толькі з ліпеня 2014 года, пасля падпісання акта прыёмкі фільма, кінастудыя атрымае бязвыплатна выключнае права на яго, з абавязковай умовай аб накіраванні прыбытку ад выкарыстання фільма на развіццё фільмавытворчасці з наступнай падачай штогадовых справаздач у Мінкульт.

«Былы дырэктар РУП «Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм», будучы службовай асобай, якая займае адказную пасаду, сваімі дзеяннямі прычыніў істотную шкоду дзяржаўным і грамадскім інтарэсам, што вынікае са страты міністэрствам і кінастудыяй правоў на самастойнае выкарыстанне фільма на тэрыторыі ўсіх краін свету, прычыненні страт у выглядзе неатрымання прыбытку ад камерцыйнага выкарыстання фільма, ненакіраванне названага прыбытку на развіццё айчыннай кінематаграфіі і запаволенне яе рэфармавання, пагаршэнне эканамічнага становішча кінастудыі, падрыве яе бізнэс рэпутацыю», - распавялі ў міліцыі.

МУС са спасылкай на інфармацыю з інтэрнэту паведамляе, што расейская старана атрымала амаль $ 3 000 000 ад выкарыстання фільма «З 8 сакавіка, мужчыны», уклаўшы ў яго стварэнне $ 500 000, а Мінкульт Беларусі і Нацыянальная кінастудыя, выдаткаваўшы на стварэнне фільма $ 1 000 000, прыбытку ад выкарыстання фільма не атрымалі, больш за тое, пазбаўленыя такога права цягам найбліжэйшай перспектывы.

У міліцыі адзначаюць, што цяпер прадпрыемства - рэзідэнты Беларусі дзяржаўнай формы ўласнасці вымушаныя выкупляць права пракату названага фільма на тэрыторыі краіны ў замежных юрыдычных асоб, якім ТАА «Маскіт» за ўзнагароджанне даверыла рэалізацыю пракату гэтага кінапрадукту.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках